20 красавiка 2024, Субота, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прадаецца ўсё - ад трох да 20 тысяч»

3
«Прадаецца ўсё - ад трох да 20 тысяч»
ФОТА: TUT.BY

Што адбываецца на аўтарынку пасля ўказа аб льготным афармленні мыт.

Крыху больш за месяц дзейнічае ўказ, па якім інвалідам і шматдзетным пакладзена вяртаць палову ад кошту растаможкі за машыны з Еўропы. Пасля з'яўлення дакумента многія меркавалі, што зніжкай скарыстаюцца перакупшчыкі. Журналісты tut.by адправіліся на аўтарынак у Малінаўцы і пашукалі «льготныя» аўто.

На аўтарынку ў Малінаўцы машын шмат. Ні як у старыя добрыя часы, але больш за палову велізарнай пляцоўкі застаўленая аўтамабілямі. Прыватнікаў, якія прадаюць свае аўто, амаль не засталося. Ільвіную долю рынку занялі аўтахаўсы. Гандлююць усім - ад прыгнаных з Еўропы і Расеі да камісійных «беларускіх» аўто.

ФОТА: TUT.BY

Прадстаўнік буйнога аўтахаўса, размешчанага на тэрыторыі аўтарынка, падзяліўся сваім меркаваннем аб сітуацыі.

- У нас усё добра, за мінулы месяц прадалі 70 аўто, у траўні ўжо блізу 30-35, так што да канца месяца чакаем такога ж выніку. Складана сказаць, якія аўтамабілі карыстаюцца найбольшым попытам. Бяруць усё, ад самых танных да дарагіх. Але столь - прыкладна 20-25 тысяч. Усё, што даражэй, ужо прадаецца не так хутка.

Возле Porsche Panamera крутился вполне потенциальный покупатель. Автомобиль продавался за 32 500 долларов
ФОто: tut.by

Журналісты даведаліся, што ніякага ажыятажу, звязанага з дзеяннем 140-га Указа, на рынку не адчуваецца. Са слоў прадаўцоў, на рынку стаіць 3-4 аўтамабілі, якія пад гэты ўказ прыгналі, але не трэба думаць, што прадаюцца яны танней. Цэны звычайныя, проста прадавец атрымлівае вялікую выгаду.

Потенциальный хит сезона — Renault Espace последнего поколения. С 1,6-литровым дизелем это походной вариант
ФОто: tut.by

Рынак цяпер разнастайны, як ніколі. Зрэшты, варыянтаў па цане менш за 2 тысячы даляраў практычна няма. Мінімальная планка - 4-5 тысяч.

Mitsubishi Space Star 2004 года продают за 3900 долларов. Выглядит свежо, но машина перекрашена
ФОто: tut.by

Асноўная маса аўтамабіляў - далёка не «бюджэтнікі». На рынку відавочна пераважаюць Nissan Qashqai, Renault Kajar, Volkswagen Touran, Renault Scenic. Усе, натуральна, з «прахаднымі» 1,5-1,6-літровымі дызельнымі рухавікамі і ўзростам ад 3-5 гадоў.

Renault Kajar все чаще встречается на рынке. С 1,6-литровым дизелем и «автоматом» это хорошая альтернатива новым «бюджетникам»
ФОто: tut.by

Адзін з найбольш папулярных варыянтаў - Renault Senic. А матор «прахадны», і кошт прыемны.

За Renault Grand Scenic 2015 года выпуска с пробегом 140 тысяч км просят 12 400 долларов
ФОто: tut.by

Вечны хіт усіх часоў і народаў - Volkswagen Passat - усё яшчэ карыстаецца попытам. Прычым выключна з кузавам «універсалам». Стаяць машыны як з 1,6-літровым, так і з двухлітровым дызельным рухавіком.

За Passat B8 2014 года выпуска с двухлитровым дизелем и «механикой» просят почти 18 тысяч долларов
ФОто: tut.by

На наш погляд, сярод свежых 3-5-гадовых аўтамабіляў найбольш запатрабаванымі аказваюцца машыны па кошце 15-17 тысяч даляраў. У гэтым дыяпазоне выбар проста найшырэйшы. Усё астатняе - адзінкавы тавар.

ФОТА: TUT.BY

Еўрапейскіх эканамічных малютак з літровымі рухавікамі не так шмат. Пакуль яшчэ беларускі менталітэт не паспеў да разумення такіх аўтамабіляў. Аддаць 10 тысяч даляраў за трохметровае маляня? Дзякуй, не трэба. Хоць адзін цікавы экзэмпляр мы сустрэлі.

ФОТА: TUT.BY

Гэты Volkswagen Up 2014 года выпуску абсталяваны літровым маторам, які працуе на метане. Выдатак - 3 кг газу на 100 км, прычым каштуе кг метану усяго 60 капеек.

Сустракаюцца на рынку і «дыназаўры» даўно мінулай эпохі. Такія, як гэтая Audi 100, знакамітая «цыгары». Гэты асобнік 1987 выпуску. Як абвяшчае аб'ява, машына правяла апошнія 17 гадоў у адных руках і можа пахваліцца ідэальным тэхнічным станам. Пад капотам у яе 1,8-літровы бензінавы рухавік, салон - велюравы, з парачкай пралысін ад цыгарэт. Кошт - на аматара і знатака. 2490 даляраў за 32-гадовы аўтамабіль - гэта зашмат.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках