25 красавiка 2024, Чацвер, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Давайце вызначымся, каму гэта трэба: бюджэту - так, кіроўцам - не»

10
«Давайце вызначымся, каму гэта трэба: бюджэту - так, кіроўцам - не»

Беларускія аўтамабілісты выказаліся пра ідэю кантраляваць сярэднюю хуткасць.

Дзве аксіёмы не маюць патрэбы ў довадах. Першая: сучаснае жыццё немагчымае без тэхнічнага складніка, інфармацыйных сістэм і штучнага інтэлекту. Другая аксіёма: пры ўсёй незваротнасці кампутарызацыі і рабатызацыі ніводная з навінак у свеце людзей не абыходзілася без хібаў, піша сайт abw.by.

Не трэба быць празорцам, каб зразумець, што наступны раз скажа голас з цудоўнай будучыні. Дастаткова пачытаць навіны суседніх краін. Дзве з іх даюць выяўна зразумець, што як толькі мы разбярэмся з аўтаматычным кантролем за няпройдзены тэхагляд, адсутнасцю полісу, праездам на чырвонае святло, перасячэннем падвойнай суцэльнай лініі, аналіз сярэдняй хуткасці руху транспартнага сродку будзе толькі пытаннем часу.

В Литве уже работают 25 радаров, фиксирующих среднюю скорость движения. Принцип действия таких радаров прост: один детектор фиксирует скорость и время в начале отрезка, другой - те же данные в конце отрезка. Система подсчитывает среднюю скорость движения авто на этом участке. Если она превышена, то нарушителя ждет штраф.

Точно так же контроль за средней скоростью начали осуществлять и в России. С 1 июля в российском Подмосковье такие комплексы появятся на 100 участках дорог, в дальнейшем эта практика распространится и на другие регионы.

У Літве ўжо працуюць 25 радараў, якія фіксуюць сярэднюю хуткасць руху. Прынцып дзеяння такіх радараў просты: адзін дэтэктар фіксуе хуткасць і час на пачатку адцінка, другі - тыя ж звесткі ў канцы адцінка. Сістэма падлічвае сярэднюю хуткасць руху аўто на гэтым адцінку. Калі яна перавышаная, то парушальніка чакае штраф.

Дакладна гэтак жа кантроль за сярэдняй хуткасцю пачалі ажыццяўляць і ў Расеі. З 1 ліпеня ў расейскім Падмаскоўі такія комплексы з'явяцца на 100 адцінках дарог, у далейшым гэтая практыка распаўсюдзіцца і на іншыя рэгіёны.

Чаму кантрольныя органы робяць акцэнт менавіта на сярэдняй хуткасці руху аўтамабіля, цалкам відавочна. Размяшчэнне стацыянарных камер даўно вядомае, да таго ж аб кантролі кіроўцаў папярэджваюць спецыяльныя знакі. Дастаткова быць законапаслухмяным толькі ў пэўных "пунктах" дарогі, каб не мець праблем з законам. Выходзіць, прафілактычная функцыя ўсёй цяперашняй сістэмы фотафіксацыі вельмі нізкая.

Але вось неспадзяванка: вымярэнню сярэдняй хуткасці ў Расеі ніхто не рады. Так-так! Цяперашняя спроба ўмалёгаць гоншчыкаў - другая ў гісторыі суседняй дзяржавы. Першая, зробленая ў 2015 году, зазнала крах. Хібамі ў дзейнасці камер абураліся аўтамабілісты, аўтаінспекцыя была незадаволеная, што вытворца не падрыхтаваў пакет дазвольнай дакументацыі. А адзін з дэпутатаў наогул сказаў, што такія штрафы незаконныя.

"У шэрагу рэгіёнаў аўтамабілістам выпісваюць штрафы за так званы рух з сярэдняй хуткасцю. Але гэта некарэктныя разлікі, бо фармальна на кантраляваным такімі адмысловымі камерамі адцінку дарогі кіроўца можа, напрыклад, перавысіць хуткасць і на 60 кіламетраў за гадзіну і ў той жа час частку шляху, наадварот, ехаць павальней, чым дазволена. Пакаранне ў нас прадугледжана за канкрэтнае перавышэнне на тую ці іншую велічыню. Таму тыя артыкулы, паводле якіх кіроўцаў штрафуюць, ужываюцца няправільна: у КоАП РФ панятку "сярэдняя хуткасць" наогул няма", - сказаў тады старшыня камітэту працы, сацыяльнай палітыцы і спраў ветэранаў Дзяржаўнай думы Яраслаў Нілаў.

"Нічога дзіўнага", - пацісне плячыма ў адказ на такую сітуацыю пад назвай "Лебедзь, рак і шчупак" беларускі аўтамабіліст. Бо аналагічная сітуацыя магла б адбывацца і ў нас. І гэта пры тым, што сама сабой задумка ацэньваць сярэднюю хуткасць перасоўвання неблагая!

Таму на мінулым тыдні журналісты спыталі чытачоў: "Ці трэба нам паводле прыкладу суседніх краін уводзіць аўтаматычную фіксацыю сярэдняй хуткасці?"

Няма нічога дзіўнага ў тым, што самым папулярным - 61% - стаўся адказ "Давайце вызначымся, каму гэта трэба: бюджэту - так, кіроўцам - не". Рэгулярна падмацоўваны выпадкамі з жыцця пастулат аб тым, што ўсякае прыцягненне да адказнасці з боку ўлад першачарговай мэтай мае папаўненне бюджэту, здаецца, яшчэ доўга будзе жыць у галовах аўтамабілістаў.

Яшчэ 35% рэспандэнтаў у суме ў прынцыпе не супраць, калі б такі кантроль ажыццяўляўся, але асцерагаюцца, што ён у той або іншай ступені будзе некарэктны.

Нарэшце, толькі 4% апытаных упэўненыя, што парушальнікі ўсё $адно знойдуць магчымасць абысці закон.

Ясна, што ніводзін разважны чалавек не будзе рады дадатковым спосабу кантролю за сабой, нават калі ён самы законапаслухмяны ў свеце. Але калі ў кожнай навацыі людзі бачаць толькі жаданне нажыцца на сваіх жа грамадзянах - гэта бяда.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках