Сасновіч на турніры ў Рыме падолела Сабаленку
1- 16.05.2019, 21:52
- 10,130
Беларуска ў пары з украінкай Лесяй Цурэнкай падолела іншую беларуску, якая гуляла ў пары з бельгійкай Элізе Мертэнс.
Аляксандра Сасновіч на тэнісным турніры ў Рыме падолела Арыну Сабаленку, паведамляе euroradio.fm.
Гэта быў паядынак 1/8 фіналу парнага разраду.
Сасновіч у пары з украінкай Лесяй Цурэнкай падолела Сабаленку, якая гуляла ў пары з бельгійкай Элізе Мертэнс - 6:3, 6:2. Паядынак працягваўся трохі больш за гадзіну.