18 красавiка 2024, Чацвер, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада Украіны падоўжыла да канца жніўня льготны перыяд мытнага афармлення «еўраблях»

1
Рада Украіны падоўжыла да канца жніўня льготны перыяд мытнага афармлення «еўраблях»

Рада задаволіла патрабаванне мітынгоўцаў «еўрабляхераў».

Вярхоўная Рада 15 траўня прыняла ў другім чытанні і ў цэлым праект закона №8371 аб унясенні змяненняў у Падатковы кодэкс, якім падоўжыла льготны перыяд мытнага афармлення аўтамабіляў на замежнай рэгістрацыі - «еўраблях». Пра гэта паведамляе карэспандэнт выдання «Гордон».

Як заявіў спікер парламента Украіны Андрэй Парубій, законапраект быў унесены ў залу па-за чаргой, на просьбу ўдзельнікаў пікету «еўрабляхераў», які праходзіць у Кіеве.

Адной з правак прадугледжанае падаўжэнне пераходнага перыяду, пасля якога з уладальнікаў «еўраблях» будуць збірацца штрафы за парушэнне тэрмінаў мытнага афармлення, з 180 да 270 дзён. Льготны перыяд мытнага афармлення заканчваўся 24 траўня, пасля чаго за кіраванне аўтамабілем з замежнай рэгістрацыяй налічваецца штраф сумаю 170 тысяч грн.

За прыняцце законапраекта прагаласавалі 236 народных дэпутатаў пры 226 неабходных.

25 лістапада 2018 года ўвайшоў у дзеянне закон аб змяненні ставак акцызаў для «еўраблях».

Дзяржаўная фіскальная служба Украіны паведаміла, што за час дзеяння льготнага перыяду ўкраінцы аформілі больш за 218 тысяч аўтамабіляў на замежнай рэгістрацыі, у дзяржбюджэт паступіла 13,5 млрд грн.

Акцыя пратэсту «еўрабляхераў» пачалася 15 траўня. Уладальнікі аўтамабіляў на еўрапейскай рэгістрацыі патрабавалі падоўжыць льготны перыяд для мытнага афармлення аўто, скасаваць акцыз, адтэрмінаваць увядзенне штрафаў і спыніць налічэнне паўторных штрафаў за мытнае афармленне аўтамабіляў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках