29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Праблемы працоўных павінны быць пачутыя і развязаныя

1
Генадзь Фядыніч: Праблемы працоўных павінны быць пачутыя і развязаныя
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ

Прафесійны звяз РЭП пільна сочыць за сітуацыяй на МТЗ.

Прадстаўнікі адміністрацыі цэха №91 МТЗ правялі адмысловы сход з брыгадай маляроў. Нагодай паслужыла публікацыя на сайце praca-by.info пра нездаровую сітуацыю, якая склалася ў калектыве супрацоўнікаў прадпрыемства.

Паводле словаў супрацоўнікаў, замест таго, каб развязаць існыя праблемы, на сходзе ім адкрыта пагражалі. Адміністрацыя спасылалася на тое, што летам, калі сканчаецца тэрмін дзеяння атэстацыі аб прафмайстэрстве, ім давядзецца пацвярджаць існы разрад.

Прадстаўнік АТК афіцыйна заявіў, што ніякіх заўваг з нагоды выпуску няякаснай прадукцыі не абвяшчалася са студзеня 2019 года да цяперашняга часу (афіцыйная заўвага, як правіла, вядзе да зніжэння прэміяльных выплатаў).

Як высветлілася пазней, два чальца брыгады, у тым ліку і Наталля Дзямідава, якая ўвесь час і бескампрамісна адстойвае інтарэсы калектыву, не атрымалі афіцыйныя заўвагі ад АТК за нібыта няякасную афарбоўку дэталяў. Прадстаўнікі тэхнічнага кантролю аформілі акт пра вяртанне прадукцыі, што не вынікуе пазбаўлення прэміі для супрацоўнікаў.

«Мы спадзяемся, што падобныя сітуацыі на прадпрыемстве будуць і ў надалей развязвацца без спагнанняў і пакаранняў. Але праблемы працоўных павінны быць пачутыя і развязаныя», – пракаментаваў Генадзь Фядыніч:

– Цяжка ацаніць, як будуць далей развівацца падзеі ў калектыве. Але хочам адзначыць, што толькі павага да працоўных, абгрунтаваная патрабавальнасць да якасці прадукцыі і канструктывізм пры развязанні любых праблемаў дапамогуць ліквідаваць негатыўныя працэсы, якія сёння адбываюцца на гэтым вытворчым адрэзку. Для абароны інтарэсаў чальцоў прафзвязу мы гатовыя сустракацца з любым кіраўніком, у тым ліку і ў судзе. Мы да гэтага гатовыя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках