20 красавiка 2024, Субота, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Кабанаў: Вахта вакол акумулятарнага завода пад Берасцем працуе штосекундна

13
Аляксандр Кабанаў: Вахта вакол акумулятарнага завода пад Берасцем працуе штосекундна
АЛЯКСАНДР КАБАНАЎ
ФОТА: «Радыё Свабода»

Сабраных фактаў дастаткова, каб зачыніць прадпрыемства.

Берасцейскія актывісты і жыхары горада здолелі спыніць фуру з прадукцыяй завода АКБ. Пры гэтым улады сцвярджаюць, што завод нічога не вырабляе, а праводзіць толькі пуска-наладачныя працы. Цяпер жа ў спаборнікаў акумулятарнага завода ёсць важкія доказы таго, што ўлады ім хлусяць, а завод нелегальна працуе начамі.

Як будуць далей развівацца падзеі? Сайт Charter97.org пагутарыў з актыўным удзельнікам пратэстаў у Берасці, блогерам з Бярозы Аляксандрам Кабанавым:

– Па-першае, ведаючы наша заканадаўства і тое, як дзяржорганы не збіраюцца нічога кантраляваць, актывісты прынялі пастанову зладзіць сваю вахту. Мы звярнуліся да жыхароў горада – і вахта гэтая ідзе штогадзіны, нават штосекундна.

У нас зацверджаны графік – і людзі ўвесь час знаходзяцца ля АКБ, усё здымаюць і ўсё фіксуюць: што завозіцца на тэрыторыю завода, што адтуль вывозіцца, калі пачынае працаваць вентыляцыя, калі з трубы ідзе дым.

У цяперашні момант з боку завода ідзе мора парушэнняў заканадаўства. Мы тэлефануем у кантралявальныя органы і паведамляем: завод нелегальна працуе начамі, ёсць доказы. Нам пракаментавалі: ім далі магчымасць праводзіць пусканаладку з 8-й раніцы да 8-й вечару. Узнікае тады лагічнае пытанне: чаму завод працуе начамі?

Думаю, што ў сітуацыі, якая склалася, могуць быць выяўленыя наўпростыя ўказанні з высокіх інстанцый з Менска. Таму што берасейсцкія лабараторыі і кантралявальныя органы зрабіць нічога не могуць, нягледзячы на відавочныя доказы працы завода. Хутчэй за ўсё, яны атрымалі загад з Менска: нікуды не лезці. Гэты завод «дахуецца» на вельмі высокім узроўні, я думаю.

Мяркуючы з тых парушэнняў, якія ўжо ідуць, яго можна смела зачыняць наўпрост цяпер. І заводзіць крымінальныя справы на падставе атрыманых фактаў. Але гэтага не адбываецца.

– Ці паўплывалі атрыманыя актывістамі доказы працы завода на настроі сярод жыхароў Берасця?

– Так, вядома. Незадаволенасць будзе расці. Калі раней былі людзі, якія сумняваліся ў неабходнасці барацьбы з заводам і верылі сцверджанням уладаў пра бяспеку гэтага прадпрыемства і захаванне нормаў закона, то цяпер яны пераканаліся ў адваротным.

Улада паказала, што яна нічога не кантралюе ў справе АКБ і не хоча гэтым займацца. І тыя людзі, якія думалі, што ўсё адбываецца пад пільным кантролем уладаў, бачаць, што гэта – пустыя словы, і трэба браць сітуацыю пад свой кантроль.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках