19 красавiка 2024, Пятніца, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаго ДАІ хоча дамагчыся новай пастановай?

12
Чаго ДАІ хоча дамагчыся новай пастановай?

Няма аб'ектыўных прычын для таго, каб уводзіць норму аб праверцы дакументаў у кіроўцаў.

У Беларусі актыўны абмяркоўваецца падрыхтоўка да ўвядзення новых Правілаў дарожнага руху. Найбольшы рэзананс у кіроўцаў выклікала жаданне ўладаў замацаваць у ПДР за інспектарамі ДАІ права спыняць увесь транспартны сродак для праверкі дакументаў.

Па каментар сайт Charter97.org звярнуўся да экс-старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі, генерал-лейтэнанта міліцыі Мечыслава Грыба:

- Трэба запытацца ў аўтараў новых Правілаў дарожнага руху - навошта яны замацоўваюць гэтую норму? Чаго яны хочуць гэтым дамагчыся?

Напраўду і раней пры арганізацыі бяспекі дарожнага руху інспектарам ДАІ рэкамендавалася, што яны могуць часам спыняць аўто для праверкі дакументаў. Нейкага афіцыйнай забароны на гэта ў нормах не было. І быць не магло: таму што некаторыя ездзяць і без дакументаў, і з падробленымі дакументамі, і на ўкрадзеным транспарце - усякае бывае.

Іншая справа, што няма аб'ектыўных прычын для таго, каб уводзіць гэтую норму ў ПДР.

Што яны хочуць? Напэўна, даць больш паўнамоцтваў інспектарам ДАІ. Каб тыя маглі спыняць кожны аўтамабіль ва ўсялякую часіну - і пры гэтым нават фармальна мець рацыю.

Але гэтым аўтары ПДР не палепшаць становішча на дарогах. Па-мойму, апошнім часам не было значнага павелічэння аўтамабільных крадзяжоў. Статыстыка выкрадання аўтамабіляў трымаецца на тым жа ўзроўні, што і ў мінулыя гады. Навошта тады гэтая норма ў ПДР? Я не бачу ў ёй патрэбы.

Проста пачнуць больш спыняць кіроўцаў. У кожную часіну супрацоўнікі ДАІ змогуць спыніць кожны аўтамабіль. Ну, вядома, не кожны: ёсць спіс аўто ў Беларусі, якія яны спыняць не будуць. Ёсць сістэма пастаноў і загадаў: да гэтых не падыходзіць, гэтых не чапаць. А астатніх кіроўцаў будуць спыняць часцей.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках