28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская спявачка ZENA прайшла ў фінал «Еўравізіі»

91
Беларуская спявачка ZENA прайшла ў фінал «Еўравізіі»
ФОТА: ТАСС

Першы паўфінал «Еўравізіі-2019» адбыўся ў Тэль-Авіве.

Спявачка ZENА, якая сёлета прадстаўляе Беларусь на міжнародным конкурсе песні «Еўравізія-2019», выступіла ў першым паўфінале песеннага форуму. Яна выйшла на галоўную сцэну конкурсу ў Expo Tel Aviv пад восьмым нумарам з кампазіцыяй «Like it».

Спявачка прайшла ў фінал песеннага форуму.

Паводле вынікаў галасавання ў фінале апынуліся прадстаўнікі дзесяці краін: Грэцыя, Беларусь, Сербія, Кіпр, Эстонія, Чэхія, Аўстралія, Ісландыя, Сан-Марына, Славенія. Яны выступяць на шоў, якое адбудзецца 18 траўня, там вызначыцца пераможца конкурсу.

А другі паўфінал «Еўравізіі» стартуе 16 траўня. У ім возьмуць удзел Арменія, Ірландыя, Малдова, Швайцарыя, Румынія, Латвія, Данія, Швэцыя, Аўстрыя, Харватыя, Мальта, Літва, Расея, Албанія, Нарвэгія, Нідэрланды, Македонія і Азербайджан. Трансляцыя шоў пачнецца а 22:00.

Ізраіль праводзіць «Еўравізію» трэцім разам. Раней ён прымаў песенны форум у 1979 і 1999 гадах. Слоган «Еўравізіі-2019» - Dare To Dream («Не бойся марыць»).

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках