29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Беларускія студэнты адказалі на «рэферэндум» Лукашэнкі

11
Відэафакт: Беларускія студэнты адказалі на «рэферэндум» Лукашэнкі

Акцыя праходзіла каля рэзідэнцыі кіраўніка.

14 траўня 1995 года ў Беларусі адбыўся незаконны «рэферэндум», які карэнным чынам змяніў расклад у грамадстве, паведамляе «Радыё Свабода».

Сам плебісцыт быў ініцыяваны абраным незадоўга да таго Лукашэнкам і складаўся з чатырох пытанняў:

Пра наданне расейскай мове статусу дзяржаўнай;

Пра змену дзяржаўнай сімволікі;

Пра падтрымку дзеянняў прэзідэнта, накіраваных на эканамічную інтэграцыю з Расейскай Федэрацыяй;

Пра ўнясенне ў Канстытуцыю змяненняў, якія дазвалялі б прэзідэнту датэрмінова спыніць паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета.

Рэферэндуму папярэднічала жорсткае супрацьстаянне Лукашэнкі і апазіцыі, ажно да галадоўкі і збіцця дэпутатаў.

Ужо 16 траўня бел-чырвона-белы сцяг, які да гэтага часу лунаў на шпілі будынка прэзідэнцкай адміністрацыі, замянілі на чырвона-зялёны часоў савецкай Беларусі.

Спецаперацыю «дзяржаўнага рэбрэндынгу» праводзіў асабіста кіраўнік справамі Лукашэнкі Іван Ціцянкоў і некалькі ягоных паплечнікаў. Чыноўнікі, якія толькі што апынуліся ва ўладзе, проста на даху рвалі гістарычнае палотнішча на кавалкі, і «загадчык гаспадаркі» з усмешкай ставіў на «сувеніры» свае аўтографы з датай «адліку новай палітычнай эпохі».

Яшчэ праз тыдзень з фасада Дома ўрада дэмантавалі герб «Пагоня», на ягонае месца пасадзілі копію БССР-аўскага вянка.

Праз дзень пасля перформансу Ціцянкова і кампаніі моладзевыя актывісты правялі акцыю каля адміністрацыі Лукашэнкі: чырвона-зялёны сцяг спачатку паднялі над грамадскай прыбіральняй, а потым парвалі і спалілі.

«Ініцыятарамі былі актывісты Партыі аматараў піва і Задзіночання беларускіх студэнтаў, - апавядае Сяргей Чырык. - Многіх тады затрымалі, у тым ліку мяне, тэлежурналістку Вольгу Акуліч - я якраз падпрацоўваў для праграмы "Крок". Пашанцавала, што быў кандыдатам у дэпутаты гарсавету: не толькі адпусцілі, але і адвезлі туды, дзе ўзялі».

Усе спробы грамадскіх актывістаў змусіць Івана Ціцянкова да адказнасці выніку не прынеслі. Між тым, паводле Крымінальнана кодэкса (арт. 186-2), падобныя дзеянні кваліфікаваліся як злачынства - «Здзек з дзяржаўнай сімволікі».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках