19 красавiка 2024, Пятніца, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Уцюрын рыхтаваў замах на Лукашэнку?

113
Арыштаваны намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Уцюрын рыхтаваў замах на Лукашэнку?
АНДРЭЙ УЦЮРЫН

Такую версію разглядае шэраг расейскіх аўтараў.

У Беларусі заведзеная крымінальная справа на Андрэя Уцюрын, намесніка дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі рэспублікі і былога начальніка аховы кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі. Яго арыштавалі тыдзень таму і падазраюць у атрыманні хабару сумай 150 тысяч даляраў.

Як паведамляе выданне «Рускі манітор», «нерухомасць ягоная і сваякоў арыштаваная. Каб развітацца з такімі людзьмі, патрэбныя важкія падставы... 150 000 даляраў нават у якасці падставы тут выглядаюць больш чым падазрона.

Акрамя таго, акрамя Уцюрына арыштаваны таксама кіраўнік Белтэлекама Сівадзедаў. Ён таксама афіцыйна затрыманы за карупцыю, але неафіцыйна прычына затрымання ў тым, што ён аддаў пад кантроль Расеі ўсё каналы сувязі і кантроль за трафікам. Калі ў якасці тэхнічнага дырэктара галоўнага беларускага аператара сувязі Сівадзедаў запускаў транспамежны пераход валаконна-аптычнай лініі сувязі /ВОЛС/ з расейскай кампаніяй «Сінтэра».

Характэрна, «незалежныя» тэлеграм-каналы, што працуюць на Крэмль, падаюць гэта так, што маўляў, у Лукашэнкі паніка, звязаная з тым, што частка эліты настолькі стамілася ад дыктатара, што гатовая перабегчы на бок Расеі. Між тым, існуе версія, згодна з якой, Уцюрын не проста вёў сепаратныя перамовы з Масквой, але рыхтаваў замах на ўпартага Лукашэнку, які не жадае дапамагаць Пуціну развязаць праблему захавання ўлады пасля 2024 года.

Аб гэтай версіі таксама паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook расейскі сацыёлаг Ігар Эйдман.

«Арыштаваны намеснік дзяржаўнага сакратара рэспублікі, былы начальнік аховы Лукашэнкі, які рыхтаваў, на думку шэрагу крыніц, замах на свайго шэфа», - напісаў Эйдман.

Выданне «Росбалт» і «Лента.ру» са спасылкай на крыніцы ў сілавых структурах Беларусі пішуць, што «Андрэй Уцюрын быў затрыманы за дзейнасць у інтарэсах ФСБ і Федэральнай службы аховы Расеі».

Уцюрын скончыў Саратаўскую вышэйшую вайсковую вучэльню МУС Расеі.

Напісаць каментар 113

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках