28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка канчаткова з’ехаў з глузду

27
Лукашэнка канчаткова з’ехаў з глузду
ЛЕАНІД НЕЎЗЛІН

Сатанінскія дзеянні беларускіх уладаў абурылі ўсіх.

Вядомы ў Расеі ды Ізраілі бізнэсовец і грамадскі дзеяч Леанід Неўзлін у «Фэйсбуку» адрэагаваў на новую хвалю рэпрэсій у Беларусі:

«4 красавіка Лукашэнка канчаткова з’ехаў з глузду і аддаў загад знішчыць крыжы ў менскім ўрочышчы Курапаты - месцы, дзе былі расстраляныя больш за сотню тысяч ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Усяго было знішчана блізу 100 крыжоў.

Сатанінскія дзеянні ўлады абурылі ўсіх, незалежна ад веравызнання і палітычных прыхільнасцяў. Людзі сталі выходзіць на вуліцы: акцыі прайшлі ў саміх Курапатах, а ў нядзелю 7 красавіка блізу тысячы чалавек прыйшлі да галоўнага храмах краіны на малебен за душы людзей, расстраляных НКВД у Курапатах і за «вызваленне Беларусі ад злога».

Але і малітвы Лукашэнка баіцца, як чорт ладану. Сёння лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч быў арыштаваны на 15 дзён толькі за тое, што заклікаў людзей выйсці памаліцца ля Менскага Кафедральнага Свята-Духавага сабора. Арыштаваны за абарону Курапатаў на 15 дзён і лідар партыі «Беларуская Хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец.

На 13 дзён кінуты ў турму каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі. За размяшчэнне ў сацыяльных сетках інфармацыі аб набажэнстве правяла ў турме тры дні і атрымала штраф на вялікую суму рэжысёрка і грамадская актывістка Вольга Нікалайчык.

Сёння ж у офісе польскага тэлеканала «Белсат» у Менску адбываецца ператрус – у рамках нейкай крымінальнай справы, распачатай Следчым камітэтам, а ў Берасці судзяць вядомага блогера Сяргея Пятрухіна - яму пагражае тэрмін за антыкарупцыйныя сюжэты на YouTube», - заявіў Леанід Неўзлін.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках