17 красавiка 2024, Серада, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Божа, збаў нас ад лукавага

23
Божа, збаў нас ад лукавага
ФОТА: RFE/RL

Хто баіцца крыжоў.

Знішчэнне крыжоў на загад Лукашэнкі ў месцы пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах усхвалявала шмат каго з беларусаў. У нядзелю 7 красавіка каля Менскага Свята-Духавага сабора прайшоў малебен за Курапаты і вызваленне Беларусі.

Чытачы Charter97.org выказваюць меркаванні пра набажэнства і вандалізм улады.

«Надыйшоў час кожнаму зрабiць выбар - хто ён ?!

Вольны, свабодны БЕЛАРУС, альбо нявольнiк на ланцугу ў звар'яцелай ды хворай iстоты?!

Колькi год гэта «калгаснае .......» будзе здзекавацца з нашай нацыянальнай годнасці, з памяцці нашых продкаў, з усяго, што нам дорага, з нас ды нашых дзяцей?!

Кожны з вас павiнен зрабiць выбар, пакуль ён ёсць, бо заўтра ўжо яго можа не быць!

Людзі Беларусi, яднайцеся!!!»

«Аддаўшы загад знішчыць крыжы ў Курапатах, у месцы масавых пакаранняў ні ў чым не вінаватых людзей Лукашэнка канчаткова сябе выкрыў. Ён - нелюдзь, у чалавечым абліччы. Бо толькі нелюдзі і ягоныя служкі дэманы баяцца крыжоў. Ставіцца пад сумнеў далейшае знаходжанне ва ўладзе Лукашэнкі. Ён павінен добраахвотна адмовіцца ад улады і сысці. Тым больш, што ніхто яго не выбіраў на гэтую пасаду, а ён сам сябе прызначыў шляхам фальсіфікацый выбараў».

«Дзякуй тым, хто прыйшоў на малебен у нядзелю. А астатнія проста баязліўцы».

«Хвала Тым, хто выратаваў Гонар Нацыi!!!»

«Я был там, я видел слёзы.
Слёзы людей на мрамор соль.
Нам не нужны диктатора угрозы,
Мы люди и ощущаем боль».

«У канцы 80-х таксама ніхто нікуды не выходзіў. І ніхто б нават не паверыў, што савок абрынецца праз некалькі гадоў. А гэта ўсё адбылося. Тая ж сітуацыя і цяпер. Пляшывы прусак не здольны прадухіліць крах луканомікі, краіна тоне ў пазыках. Гэта акрамя таго, што ў яго вялікія праблемы са здароўем і з псіхікай. Як ні круці, так ці інакш гэта ўсё хутка скончыцца».

«Чаму Статкевіча Лукашэнка так баіцца??? Ды таму што ён не памяркоўны іншадумец...»

«Лукавы - гэта істота без гонару і годнасці, без сцяга і Радзімы. Яго трэба судзіць за ўсе злачынствы супраць народа Беларусі. Людзі, пара людзьмі звацца».

«Беларусы, мне за вас сорамна і асабліва за менчукоў. У кожнай краіне Еўропы, не азіёпы, сабраліся б сотні тысяч неабыякавых людзей супраць гэтай вар'яцкай улады. А вы не можаце згуртавацца, так і будзеце жыць, мая хата з краю. Такое дараваць нельга».

«Божа, збаў нас ад ліхога! Слава Госпаду Ісусу Хрысту!!! »

«Вы не ведаеце, хто спальваў Хатынь? Тады - вам у Курапаты. Там яны нішчаць крыжы. Там слугі д'ябла ў чалавечых абліччах. Гэта яны. Вы не бачылі д'ябла? Ён у рэзідэнцыі хаваецца ад людзей. Мы жывем з вамі ў страшны час. Падчас падзення краіны. Ці ён - ці мы».

«Як пачнуць у знішчальнікаў дзеткі хварэць-паміраць, самі ўночы прыйдуць, крыжы паставяць».

«У нядзелю Крыжапаклонную - красамоўна сведчыць, хто тут верхаводзіць. Лука і ўся ягоная ўлада выразна паказваюць каму яны служаць!»

«Відавочна, гэта яны сабе рыхтуюць крыжы. Але не атрымаецца. Замест крыжоў калы ім асінавыя ўваб’юць».

«Крыжы - гэта абярэгі. Так было заўсёды. Вы, якія нішчыце крыжы, нават не разумееце, што робіце. Якую сілу, якую агароджваюць гэтыя крыжы, выпускаеце. Як і вашыя начальнікі. Атрымлівайце па справах вашых. Амэн».

«Саша, ад сябе не ўцячэш!»

«Знішчэнне крыжоў ёсць найцяжэйшае злачынства. Тыя, хто гэта робіць, не ведаюць, што чыняць. Не выконвайце злачынных загадаў антыхрыста Лукашэнкі. Усіх, хто выконвае злачынныя загады вар'яцкага тырана, пакарае Бог».

«ЛЮДЗІ! ШТО ЯШЧЭ ТРЭБА ЗРАБІЦЬ, КАБ МЫ АЧОМАЛІСЯ? У першасным сэнсе прайшліся бульдозерам па сэрцы. Бо там ляжаць нашыя сваякі. Гэта ж, можна сказаць, яны знішчылі могілкі. Балюча было за ўсё: адсутнасць выбараў, павелічэнне пенсійнага ўзросту, закон аб дармаедстве, беззаконне і яшчэ шмат чаго іншага... Але гэта! Гэта праверка на «вашывасць» нашага грамадства. І што мы гэта зноў праглынём?»

«Сёння ўрочышча павінна стаць месцам, дзе мы дамо ім адпор».

«Ды гэта агонія дурнога «чклофского» дэгенерата і сістэмы агулам. Гэтых паразітаў ужо ніхто карміць не будзе. Хутка пачнуць разбягацца пацукі! Грошай ужо не выстарчыць на гэтую пражэрлівае кодла».

«Шакалы, вось гэта вашая памылка, найноўшую гісторыю будуць пісаць з гэтага моманту».

«Знішчэнне крыжоў у Курапатах - дзейства агіднае. Курапаты - святое месца, дзе спачываюць тысячы людзей, загубленых душагубам Сталіным. Дыктатар Лукашэнка, адзін з усхваляльнікаў і Сталіна, і Гітлера, яшчэ раз наглядна паказаў, хто ён ёсць.

Калі чыніцца такая брыдота, нельга маўчаць, нельга ўціскаць галаву ў плечы. Тыранія ўлады ўсяляе ў людзей страх. Але рана ці позна, і адлятае, як пад ударам нагі пустая кансэрвавая бляшанка. Такі момант надышоў».

«Жыццё, як бумеранг, вернецца ўсё - асабліва самаабранаму прыхільніку Гітлера!»

«Грамадзяне, ды ва ўладзе хворы на ўсю галаву чалавек: мсцівасць і не зразумець у які бок манія велічы - з драўлянымі крыжамі ваюе. Гэта параноя.

Не месца такому чалавеку ва ўладзе, гнаць як сабак нябітых.

Думаю, з Курапатаў пачнецца сыход гэтага праваслаўнага атэіста.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках