19 красавiка 2024, Пятніца, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За здзек з хрысціянскіх сімвалаў - анафема

11
За здзек з хрысціянскіх сімвалаў - анафема
УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ

Бог даў нам і душу, і цела, каб мы пратэставалі не толькі віртуальна, але і фізічна.

Пра гэта адзін з лідараў БНК паэт і палітык Уладзімір Някляеў заявіў на малебне каля Свята-Духавага сабора ў Менску:

«За здзек з крыжоў, абразоў і хрысціянскіх сімвалаў - анафема. Калі мы дажыліся да такога ў нашым беларускім хрысціянскім свеце, то трываць такое, прынамсі мне і майму хрысціянскаму сэрцу, немагчыма.

Можна, вядома, пратэставаць віртуальна, але мне здаецца, што Бог даў нам і душу, і цела, і гэта азначае, што ёсць яго добрая воля на тое, каб мы праявілі сябе ў гэтым пратэсце і фізічна.

Я як палітык, не магу здрадзіць сваім прынцыпам, свайму сумленню, сваёй веры. Таму я тут», - заявіў палітык.

«Тыя, хто зруйнаваў крыжы, парушыў свой жа закон, адпаведна якому напісана, колькі яны павінны за гэта сядзець», - дадаў ён.

Нагадаем, што 4 красавіка ўлады знеслі крыжы па перыметры Курапатаў.

Актывісты паведамляюць, што было знесена і вывезена блізу 100 крыжоў.

1 сакавіка на прэс-канферэнцыі Лукашэнка выказаў незадаволенасць крыжамі вакол Курапатаў, якія бачныя з дарогі.

Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікола Статкевіч заклікаў выйсці ў нядзелю на малебен 7 красавіка а 12-й на плошчу Свабоды ля менскага Свята-Духава кафедральнага (праваслаўнага) сабора.

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец падтрымаў правядзенне набажэнства ў нядзелю каля менскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках