20 красавiка 2024, Субота, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ арыштаваў экс-начальніка службы аховы Лукашэнкі

105
КДБ арыштаваў экс-начальніка службы аховы Лукашэнкі
АНДРЭЙ УЦЮРЫН
ФОТА: БЕЛТА

Андрэй Уцюрын з'яўляецца дзейным намеснікам кіраўніка савета бяспекі Беларусі.

Камітэт дзяржаўнай бяспекі затрымаў Андрэя Уцюрына - намесніка дзяржсакратара савета бяспекі, былога начальніка службы аховы Лукашэнкі. Заведзеная крымінальная справа, піша nn.by. Катэдж Уцюрына ў Драздах-2 апячатаны.

Як паведамілі журналістам вартыя даверу крыніцы, высокапастаўлены сілавік быў затрыманы тыдзень таму. Дэталі пакуль невядомыя, крыніцы кажуць аб хабарах.

Уцюрын - адзін з самых адданых лукашэнкаўскіх гвардзейцаў.

Некалі, яшчэ ягоны бацька ўзначальваў элітную частку ўнутраных войскаў 3214, а сам Андрэй пайшоў у службу бяспекі дыктатара ў 1995-м і даслужыўся да начальніка ў гэтай структуры, да якой у Лукашэнкі самы вялікі давер.

Даведка

Нарадзіўся Уцюрын у 1971 у Пензе. У 1992 скончыў Саратаўскае вышэйшае вайсковае каманднае вучылішча МУС Расеі, а ў 2002 - Акадэмію МУС Беларусі. З 1995 - у службе аховы Лукашэнкі. Узнагароджаны ордэнамі «За бездакорную службу» і «За службу Радзіме». Кіраўнік службы аховы з 2007 года. З 2014 - намеснік дзяржсакратара савета бяспекі.

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках