24 красавiка 2024, Серада, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: Пры абароне незалежнасці беларусы разлічваюць на дапамогу ўкраінцаў

8
Зміцер Бандарэнка: Пры абароне незалежнасці беларусы разлічваюць на дапамогу ўкраінцаў

Лукашэнкаўскія «арэлі» вельмі дзіўныя.

У эфіры ўкраінскага тэлеканала «Прямий» абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі. Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка пракаментаваў у эфіры ток-шоў «THE WEEK» расейска-беларускія стасункі.

На відэа глядзець з 21.45

Пётр Залман: Хачу задаць пытанне майму старому сябру Змітру Бандарэнку. Наколькі ты ўважаеш за непазбежнае паглынанне Расеяй Беларусі пры цяперашнім курсе Лукашэнкі? Колькі засталося часу да гэтага?

- Спадзяюся, што гэтага не адбудзецца.

Вялікія надзеі мы ўскладаем на нашых украінскіх братоў, бо мае сябры і сёння знаходзяцца на лініі фронту на Данбасе, і мы спадзяемся і на тое, што калі расейцы паспрабуюць гэты апошні кідок здзейсніць, і беларускі народ будзе супраціўляцца, мы зможам атрымаць дапамогу ў тым ліку і з Украіны.

Але, натуральна, мы разумеем, што нам самім давядзецца змагацца за сваю незалежнасць.

А тое, што Лукашэнка знішчыў многія атрыбуты, уласцівыя незалежнай дзяржаве і падпарадкаваў Крамлю сілавыя структуры - на жаль, гэта факт і я вымушаны з гэтым пагадзіцца.

- Адзін з лідараў беларускай апазіцыі Мікалай Статкевіч заяўляў, што мінімум мільён беларусаў будуць змагацца супраць расейскай спробы анэксіі краіны са зброяй у руках. Наколькі гэтая ацэнка адпавядае рэчаіснасці?

- Наш народ умее ваяваць і мае пачуццё ўласнай годнасці. Цягам многіх гадоў трыццаць адсоткаў беларусаў заўсёды галасавалі за прадстаўнікоў нацыянальна-дэмакратычных сіл. Таксама вялікая колькасць беларускіх мужчын служыла і служаць у розных спецыяльных войсках.

Таму я згаджаюся са сваім калегам Статкевічам у тым, што проста так для Расеі гэта не пройдзе. Тым больш, што праз Беларусь (пасля пачатку вайны ва Украіне), сёння праходзяць усе камунікацыі РФ для кантактаў з Захадам.

- Мы ў перадачы толькі што казалі пра ўяўны кагнітыўны дысананс у галаве беларускага лідара. Ён з аднаго боку рухаецца да «саюзнай дзяржавы», з другога боку развівае, і бурна гэта робіць, стасункі з Захадам, з ЗША, з ЕЗ.

Як жа так стала, што з аднаго боку, ён кажа пра развіццё стасункаў з ЕЗ, а ваша арганізацыя, якая называецца «Еўрапейская Беларусь», вымушаная працаваць у выгнанні?

- Частка лідараў «Еўрапейскай Беларусі» знаходзіцца за мяжой, значная частка актывістаў прадаўжае сваю дзейнасць і барацьбу ў Беларусі.

Але пра тое, каб гаварыць сёння пра нейкі дысананс у Лукашэнкі - ды няма нічога такога.

Таму што з расейскага боку ёсць пасол Бабіч, якога адпрэчыла Украіна, бо ён, фактычна, не дыпламат, а шпіён і арганізатар дыверсій.

А з другога боку - адсутнасць амерыканскага амбасадара. Таму што на патрабаванне Лукашэнкі шмат гадоў таму была значна скарочаная дыпламатычная місія ЗША.

І сёння Беларусь не мае свайго амбасадара ў Вашынгтоне, а Амерыка не прадстаўленая на ўзроўні пасла ў нас. А арэлі такія вельмі дзіўныя. На Захад у іх кароткі мах. Трэба адтуль проста крэдыты атрымліваць, еўрабонды размяшчаць выгадным курсам і прадаваць туды нафтапрадукты.

- Хачу развітацца словамі, якія гавораць усе свабодалюбныя беларусы: «За нашу і вашу свабоду!» і «Жыве Беларусь!».

- Слава Украіне!

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках