21 лiпеня 2019, Нядзеля, 0:37
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Ніка Ракіціна: Працавала з 18 гадоў, а цяпер у спісе «дармаедаў»

41
АРХІЎНАЕ ФОТА

Пад дзеянне дэкрэта № 1 трапляюць нават людзі перадпенсійнага веку.

У многіх на слыху гісторыя гомельскай хатняй гаспадыні Марыі Тарасенкі, якая стала пятым чалавекам, у якога з пачатку года атрымалася аспрэчыць пастанову дзяржавы аб уключэнні сваіх звестак у «базу дармаедаў».

Сайт Charter97.org прапануе гісторыю яшчэ адной гамяльчанкі, пісьменніцы Нікі Ракіцінай, якая трапіла ў «дармаедскі» спіс, але пастанавіла змагацца з незаконным дэкрэтам:

– Я пачынала працаваць з 18 гадоў, робячы перапынкі толькі на напісанне дысертацыі і выхаванне дзяцей. Працавала ў школе, у палацы творчасці. Фактычна, калі б не павышэнне пенсійнага веку, я была б ужо на пенсіі.

У 2009 годзе, пасля таго як я была адзначана прэміяй «Еўракон» за найлепшы фантастычны дэбютны твор, я сышла з працы і занялася напісаннем кніг. Вядома, мне далёка да Льва Талстога, але мае кнігі даволі ахвотна выдаюцца ў Гомелі. Цяпер рыхтуецца да выхаду мая новая кніга. Наклады невялікія, але такія рэаліі беларускіх пісьменнікаў, шмат не заробіш.

У ніякія звязы пісьменнікаў ніколі не ўваходзіла, усяго дамагалася сама, проста займалася тым, што мне падабаецца.

Зусім нядаўна я атрымала паведамленне ад так званай «дармаедскай камісіі». Да 30 красавіка я павінна падаць дакументы, даказаць, што я працую. Абсурднасць сітуацыі ў тым, што нават паводле новых правілаў ужо ў чэрвені я магу падаваць дакументы на пенсію. Уявіце сабе, тры месяцы ўсяго заставалася.

– Ці з'яўляецеся Вы ўласнікам кватэры?

– Так, я з'яўляюся ўладальніцай кватэры, дзе мы жывем з дачкой і сынам. Мае родныя ходзяць пад дамоклавым мячом з самага з'яўленне гэтага дэкрэта. Калі я не падам дакументы з працы – давядзецца плаціць напоўніцу за камунальныя паслугі.

Цяпер у нас хапае грошай, каб аплаціць камунальныя паслугі, пракарміць сябе, вопратку мы набываем у сэканд-хэндзе. Можам на пару дзён вырвацца ў адпачынак – усё. На большае ў нас грошай проста няма.

– Колькі Вам давядзецца плаціць за паслугі ЖХК паводле «дармаедскага» тарыфу?

– Дакладна не ведаю. Я кантактую з людзьмі, якім ужо прыйшлі «жыроўкі», і магу сабе ўявіць, колькі мне давядзецца плаціць. Для мяне гэта непад'ёмная сума. Простымі словамі – гэта голад. У мяне няма багатых сваякоў, у якіх ёсць грошы і сувязі. Усё жыццё сумленна працавала, не брала чужога. А пад cамую пенсію – зубы на паліцу. Усім усё роўна, што я пісьменніца, для беларускіх уладаў я беспрацоўная.

– Што Вы збіраецеся рабіць у гэтай сітуацыі?

– У мяне няма грошай на юрыстаў, таму я пастанавіла ўзяць прыклад Марыі Тарасенкі і звярнуцца ў прафзвяз РЭП. На паседжанне «дармаедскай» камісіі проста не бачу сэнсу ісці.

Я не разумею логіку ўладаў. У жабрака народа нешта адабраць нерэальна. Людзі сядзяць без грошай. Сітуацыя з працай у Гомелі вельмі сумная. Так, пры жаданні нешта можна знайсці, але для жанчыны перадпенсійнага веку гэта проста немагчыма. Хто мяне захоча браць на працу?

Акрамя таго, я супраць прымусовай працы і «прымусоўкі», мне падабаецца пісаць кнігі. Чаму я павінна займацца нечым іншым?

– Дзякуючы пратэстам першая версія дэкрэта аб дармаедах была скасаваная. Які лёс, на Вашу думку, чакае новую версію дэкрэта?

– Усё залежыць ад такога, як будуць рэагаваць людзі. Але мне няма куды дзявацца. Я буду змагацца. Яшчэ ў школе мяне вучылі, што рабская праца – самая непрадуктыўная на зямлі.

– Улады гэта проста не разумеюць.

– Час ім пачуць простых людзей. І я ім у гэтым дапамагу.