28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Алімпійскім» прайшлі дэбаты Зяленскага і Парашэнкі (Жывая-трансляцыя)

194
На «Алімпійскім» прайшлі дэбаты Зяленскага і Парашэнкі (Жывая-трансляцыя)

Кандыдаты ў прэзідэнты Украіны сустрэліся на кіеўскім стадыёне.

19 красавіка на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі» прайшлі дэбаты паміж кандыдатамі ў прэзідэнты Украіны Уладзімірам Зяленскім і Пятром Парашэнкам.

Cайт Charter97.org вёў жывую-трансляцыю дэбатаў.

20:06 Дэбаты скончыліся. Стадыён спявае гімн Украіны.

20:00 Жонка Зяленскага плача і цалуе яго. У той час як Парашэнка і яго паплечнікі на сцэне спяваюць украінскі гімн.

19:59 Парашэнка кажа, што неабходна вярнуць Крым і абараніць Данбас, абараніць краіну ад ілжывай інфармацыі і расейскага ўплыву. «Мы працягнем наш шлях наперад, таму што мы ведаем, што рабіць. І я прапаную скончыць дэбаты выкананнем гімна!», - заканчвае Парашэнка.

19:58 Зяленскі кажа пра тое, што ў Парашэнкі ў праграме няма закона аб дзяржаўнай рэформе, аб адказнасці чыноўнікаў. «Што тычыцца вайны, мы зробім усё, каб яе скончыць. Слава Украіне!», - заканчвае Зяленскі.

19:57 Мадэратар дадае яшчэ па 30 секунд да выступленняў кандыдатаў.

19:53 Парашэнка пачынае сваю прамову і задае пытанне прысутным, ці маюць яны права ведаць, што іх чакае, таму што Зяленскі, з ягоных слоў, не расказваў ні пра стратэгію, ні пра свае крокі.

19:52 Калі Зяленскі пераходзіць на расейскую мову, трыбуны Парашэнкі пачынаюць свістаць.

19:48 У Зяленскага ёсць пяць хвілін на завяршальную прамову.

19:47 «Вам не сорамна?» - пытаецца Зяленскі.

«Не», - адказвае Парашэнка, - «Таму што я ганаруся Украінай».

19:46 Гэтая частка дэбатаў скончылася, але засталося яшчэ дзве хвіліны і мадэратар просіць задаць кандыдатам па аднаму кароткаму пытанню адзін аднаму.

19:45 Гэтыя словы вырваныя з кантэксту, кажа Зяленскі. «Падчас Майдана я казаў, што гатовы стаць на калені перад Пуціным, каб скончылася вайна. Я гатовы стаць на калені перад кожнай маці, якая не дачакалася свайго сына, перад кожнай жанчынай, якая не дачакалася мужа. Я гатовы ўстаць і зараз устану. І вы гэта зрабіце».

Зяленскі ўстае на калені. Гэта робіць і Парашэнка, але спінай да фан-зоны і тварам да байцоў Данбаса, якія падтрымліваюць яго на сцэне.

19:44 Парашэнка задае наступнае пытанне: «Калі вы перапросіце ва Украінай за тое, што называлі яе прастытуткай?»

19:43 Трыбуны Парашэнкі менш актыўныя. У Зяленскага палова трыбун стаіць і скача, вітаючы словы свайго кандыдата.

19:40 Парашэнка спачатку кажа, што Зяленскаму неабходна падумаць аб тым, што таму прыйдзецца прасіць прабачэння за тое, што канал «1 + 1» распаўсюджвае ілжывую інфармацыю, у тым ліку супраць прэзідэнта, а таксама перад журналістамі Пятага канала.

19:38 «Калі вы апынецеся перад судом за тое, што вы зрабілі, вы будзеце гаварыць, што гэта палітычна-матываваная помста», - задае Зяленскі сваё пытанне Парашэнку.

19:36 Зяленскі падзякаваў Парашэнку за пытанне, але просіць не размаўляць з ім так, як быццам ён у пракурора. «А вось вы можаце там апынуцца», - кажа Зяленскі.

«Я не прарок, а вы не Майсей. Калі ўкраінцы захочуць ісці ў Еўропу, то мы будзем выконваць іх волю», - адказвае Зяленскі на пытанне Парашэнкі. Адказваючы на пытанне, дзе ён бачыць Украіну праз пяць гадоў, ён зноў паўтарае, што ідзе на адзін тэрмін і спадзяецца толькі на тое, што праз пяць гадоў ва ўладзе не апынецца хтосьці з атачэння Парашэнкі.

19:35 Парашэнка пытаецца Зяленскага пра каштоўнасць дэмакратыі, вяршэнства права і дзе ён бачыць Украіну праз пяць гадоў.

19:33 Парашэнка кажа, што ўсё, пра што кажа Зяленскі - гэта хлусня.

19:31 У Зяленскага зноў «пытанні ад народа»: чаму добраахвотнікі знаходзяцца ў турмах, ці памятае Парашэнка слова «люстрацыя», ці можна купіць цукеркі Roshen у крамах Масквы, ці праўда, што цукеркі Roshen знаходзяцца ў пайках салдат, якія ваююць у «ЛНР» і «ДНР». Ён зноў просіць выбраць любое пытанне і адказаць на яго.

19:29 Зяленскі адказвае, што не хаваўся ад прызыву, не размаўляў ніколі з Пуціным, у адрозненні ад Парашэнкі і не быў у Расеі з 2014 года. «А што тычыцца Вярхоўнага галоўнакамандуючага, цяпер ідзе вайна. А вы адказваеце мне на пытанні, на якія вы павінны адказаць самі: чаму ж вайна дагэтуль не скончылася», - кажа Зяленскі.

19:28 Парашэнка не задае пытанне, а просіць Зяленскага «не здзекавацца з Украіны» і заклікае выбарцаў зрабіць выбар правільна. Ён кажа, што Зяленскі наўрад ці б пагадзіўся ляцець у самалёце з пілотам, які «сеў павучыцца».

19:27 Зяленскі заявіў, што лепш быць катом у мяшку, чым ваўком у авечай скуры.

19:21 Замест таго, каб задаць пытанне Пятро Парашэнка падыходзіць да Зяленскага і паказваючы ў фан-зону нешта кажа яму. Разабраць што менавіта немагчыма.

19:19 «Калі б вы ведалі, у якім стане я прыняў краіну ў 2014-м годзе, вы б задалі пытанні па-іншаму, але вы ў гэты час спрабавалі выставіць Украіну прастытуткай сваімі жартамі, атрымліваючы грошы ў тым ліку з расейскага бюджэту, каб здымаць свае фільмы», - кажа Парашэнка.

19:18 Парашэнка кажа, што Зяленскі некампетэнтны і на ўсе гэтыя пытанні ён ужо адказваў у эфірах іншых праграм. Ужо не адказваючы ні наводнае з пытанняў ён зноў згадвае пра тое, што Зяленскі ўхіліўся ад прызыву: «Калі б вы бачылі на свае вочы, што адбывалася ў Дэбальцава, у Ілавайску, вы б не задавалі такіх пытанняў».

19:16 Зяленскі, збіваючыся на расейскую, пытаецца Парашэнку, як у самай беднай краіне самы багаты прэзідэнт, колькі яшчэ Парашэнка мае намер красці, чаму не знойдзеныя забойцы журналістаў, чаму не знятая датыкальнасць да дэпутатаў і яшчэ шмат пытанняў. Гэта пытанні, адпраўленыя да Парашэнкі людзьмі, кажа Зяленскі. Ён просіць Парашэнку выбраць адно і адказаць.

19:13 Парашэнка кажа пра вайну. Згадвае пра ўхіленне Зяленскага ад позваў. На стадыёне раздаецца няўхвальнае "Уууу", незразумела, у чый адрас.

"Я веру, што Уладзімір не марыць здаць Украіну... Але Пуцін марыць", - кажа Парашэнка. "На сённяшні дзень у нас ёсць толькі прыгожая ўпакоўка. І кожны можа ў ёй знайсці тое, што захоча".

"Вы казалі, што вы кот у мяшку, але вы не кот, вы - мяшок", - заканчвае сваю прамову цяперашні прэзідэнт.

19:13 Парашэнка кажа, што ўсе тры тыдні чакалі Зяленскага і ўкраінцы маюць права ведаць праграму кандыдата Зяленскага.

19:10 Зяленскі, кажа, што ён не палітык, а просты чалавек, які прыйшоў зламаць сістэму. Звяртаецца да Парашэнкі: "Я вынік вашых памылак і абяцанняў".

19:07 Зяленскі кажа, што таксама падтрымліваў Парашэнку, успомніў пра перамогу за тры дні і сказаў, што "мы памыліліся".

19:03 Абодва кандыдаты засталіся на адной сцэне і паціснулі адзін аднаму рукі.

19:02 Парашэнка прыйшоў на сцэну Зяленскага. Зяленскі пытае, ці хочуць у фан-зоне Парашэнкі, каб ён прыйшоў да іх.

18:58 Гучыць гімн Украіны ў выкананні ВІА "Мір".

18:57 Згодна з лёсаваннем дэбаты пачне Зяленскі.

18:56 Рэгламент дэбатаў.

Па 5 хвілін на выступ кожнага кандыдата.

Затым 36 хвілін пытанняў кандыдатаў адзін да аднаго. У іх ёсць па чатыры хвіліны на адказ.

Па 5 хвілін на выступ кожнага кандыдата ў канцы.

18:50 Вядоўцы гатовыя. Іх ужо паклікалі на сцэну.

ФОТА: APOSTROPHE.UA

18:48 Пятро Парашэнка з'явіўся на стадыёне. Ён вітае сваіх прыхільнікаў, у той час як на сцэне Зяленскага працягваецца выступ гурту «Мачэтэ».

ФОТА: APOSTROPHE.UA

18:45 У фан-зоне Пятра Парашэнкі, мяркуючы з трансляцыі, нашмат больш людзей, чым у сектары Уладзіміра Зяленскага.

18:41 Фота са стадыёна, свабодных месцаў яшчэ досыць шмат.

18:31 На сцэне Зяленскага выступае гурт «Мачэтэ». Саліст гурту сказаў, што ўсё, што адбываецца на стадыёне, не важнае, аўдыторыя ў адказ пачала крычаць: "Ганьба", піша журналіст Міхаіл Штэкель.

18:12 Карагоды ў фан-зоне Парашэнкі перад пачаткам дэбатаў.

17:59 Фота стадыёна знутры. Справа - фан-зона Зяленскага, злева - Парашэнкі, па цэнтры - сілавікі. Публіка працягвае прыходзіць.

Напісаць каментар 194

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках