29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Звярніце ўвагу, крыжы ў Курапатах не проста зносілі - на іх накідвалі зашмаргі»

12
«Звярніце ўвагу, крыжы ў Курапатах не проста зносілі - на іх накідвалі зашмаргі»
ФОТА: SVABODA.ORG

Беларускія ўлады наважылі змагацца з Богам.

4 красавіка ўлады знішчылі блізу 100 крыжоў, якія былі ўсталяваныя па перыметры народнага мемарыялу ў Курапатах, а ў суботу, 13 красавіка, яшчэ 50.

У грамадстве гэта выклікала шок, неразуменне і выбух абурэння. Дзеянні ўладаў для віцебскай «Весны» ацаніў віцебскі актывіст Хрыстафор Жаляпаў:

«На мой погляд, 4 красавіка хрыстапрадаўцы ў Курапатах чарговым разам укрыжавалі Хрыста. Звярніце ўвагу, крыжы не проста зносілі - на іх накідвалі зашмаргі, нібы вешалі. Яны думалі, што сваімі дзеяннямі змагаліся з апазіцыяй або з тымі, хто ствараў гэты мемарыял. Не - яны змагаліся з Богам! Таму дзеянні ўладаў не трэба расцэньваць як неразумныя: гэта блюзнерства і здрада Хрысту. І адказваць яны будуць не перад намі - перад Богам.

У Курапатах не проста крыжы - пад тымі крыжамі ляжаць у тым ліку і хрысціянскія святары, і праваслаўныя вернікі, якіх савецкая ўлада пазбавіла жыцця.

Хутка Радаўніца. Я мяркую, што і праваслаўныя, і каталікі абавязаныя ў гэты дзень прыйсці ў Курапаты, пакаяцца за зробленае блюзнерства і ўшанаваць памяць бязвінна забітых...

Нагадаем, партыя «Народная Грамада», якая ўваходзіць у Беларускі Нацыянальны Кангрэс, заклікала да новага малебну «Вызвалі нас ад лукавага» 15 красавіка а 18.00 каля адміністрацыі Лукашэнкі (Менск, вуліца Карла Маркса, 38).

4 красавіка ўлады знішчылі крыжы па перыметры Курапатаў.

Актывісты паведамляюць, што было знесена і вывезена блізу 100 крыжоў.

1 сакавіка на прэс-канферэнцыі Лукашэнка выказаў незадаволенасць крыжамі вакол Курапатаў, якія бачныя з дарогі.

На заклік аднаго з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалая Статкевіча ў цэнтры Менску адбыўся малебен, у якім узялі ўдзел блізу 1000 чалавек.

Заклік падтрымаў сустаршыня БХД Павел Севярынец.

12 красавіка ўлады зноў знішчылі 50 крыжоў па перыметры Курапатаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках