19 красавiка 2024, Пятніца, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Слуцкім раёне здарыўся вулічны «блэкаўт»

6
У Слуцкім раёне здарыўся вулічны «блэкаўт»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Улады пастанавілі, што на жыхарах вёсак можна эканоміць?

Нядаўна замянілі асвятленне на святлодыёднае ў горадзе, у вёсках Лучнікі і Варковічы Слуцкага раёна. У Сярагах, Паўлаўцы і ў астатніх вёсках таксама было святло на вуліцах. А цяпер галоўнае – ужо тыдзень няма святла на вуліцы, піша сайт kurjer.info.

Таму лагічнае пытанне: дзе яно падзелася? Перагарэлі ўсе лямпы? Ці проста неабходнасць у светлых вуліцах у вёсцы адпала? Ці нехта паскардзіўся, што занадта яркія ліхтары на вуліцах? Ці гэта эканомія грошай для пасяўной?

Калі гэта эканомія, тады давайце зэканомім і на гарадскім асвятленні (і большую суму зэканомім). Або эканоміць можна толькі на калгасніках, таму што яны нікуды не будуць звяртацца, а ціха і пакорліва будуць цярпець і чакаць, калі ім вернуць святло на вуліцах?

Жыхары вёсак – такія самыя людзі і хочуць жыць у цывілізацыі. Яшчэ трэба мець на ўвазе, што да вакацый не хутка. Фактычна выходзіць, што на сяле з прыходам цемры надыходзіць каменданцкая гадзіна. Няўжо гэта норма і ўсіх гэта задавальняе?

Хацелася б даведацца афіцыйную версію ў чыноўнікаў, а не варажыць і здагадвацца. У тым выпадку, калі ўсё ж гэта эканомія, то хай будуць агучаныя лічбы: колькі сродкаў не стае для пасяўной і колькі атрымліваецца зэканоміць. А таксама ці ёсць сэнс адключаць асвятленне ў вёсках, у якіх усталяваныя святлодыёды (напрыклад, Лучнікі і Варковічы).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках