16 красавiка 2024, aўторак, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада Еўразвязу зацвердзіла новыя правілы, датычныя «Паўночнага струменю-2»

3
Рада Еўразвязу зацвердзіла новыя правілы, датычныя «Паўночнага струменю-2»

Рынак газу ў Еўропе будзе рэгулявацца абноўленай дырэктывай.

Рада Еўразвязу зацвердзіла новыя правілы рынку газу, якія будуць распаўсюджвацца на трубаправоды з краінаў, якія не ўваходзяць у склад ЕЗ, напрыклад газаправод "Паўночны струмень-2".

Пра гэта "Еўрапейскай праўдзе" паведамілі ў прэс-службе Рады.

"Агульная мэта папраўкі да газавай дырэктывы – забяспечыць, каб правілы, якія рэгулююць унутраны рынак газу ў ЕЗ, ужываліся да газатранспартных ліній паміж дзяржавай-удзельніцай і трэцяй краінай, да межаў тэрыторыі і тэрытарыяльнага мора дзяржавы-ўдзельніцы ЕЗ", – гаворыцца ў паведамленні.

Сярод асноўных элементаў правілаў газавага рынку ЕЗ, выкладзеных у так званай газавай дырэктыве з 2009 года, ёсць размежаванне ўласнасці, доступ трэціх бакоў, недыскрымінацыйныя тарыфы і патрабаванні да празрыстасці.

"Прынятая сёння папраўка прадугледжвае магчымасць абмежаванняў для існых трубаправодаў з трэціх краінаў, а таксама дакладныя працэдуры перамоваў з трэцімі краінамі і выключэнні ў дачыненні да новых трубаправодаў", – адзначылі ў Радзе ЕЗ.

Новыя правілы закрануць у тым ліку праект расейскага газаправода "Паўночны струмень-2". Сярод галоўных патрабаванняў – падзел кампаній-пастаўшчыкоў газу і прадпрыемстваў, якія транспартуюць ягоны доступ да трубы для іншых аператараў, празрыстае рэгуляванне тарыфаў за прапампоўку.

Гэта азначае, што кампанія-аператар "Паўночнага струменю-2" павінна быць незалежнай ад "Газпрама", а 50% ягонай прапускной магутнасці павінны рэзервавацца для альтэрнатыўных пастаўшчыкоў. Выключэнні магчымыя, але толькі з ухвалення Еўракамісіі.

Газавая дырэктыва пачынае дзеянне праз 20 дзён пасля апублікавання ў Афіцыйным часопісе ЕЗ. У дзяржаваў-удзельніцаў Еўразвязу будзе дзевяць месяцаў, каб прывесці сваё нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасць з дырэктывай.

У ЕЗ хочуць, каб папраўкі да дырэктывы пачалі дзеянне да запуску "Паўночнага струменю-2", які, як чакаецца, увядуць у эксплуатацыю да канца 2019 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках