28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі плацяць на бальнічным у Літве, Латвіі і Эстоніі

9
Колькі плацяць на бальнічным у Літве, Латвіі і Эстоніі
ФОТА: AIF.BY

Беларусы могуць толькі пазайздросціць сацыяльнаму забеспячэнню ў суседніх краінах.

Спецыялісты Swedbank кажуць, што найлепшая сістэма сацыяльных гарантый краінаў Балтыі для працаўнікоў створаная ў Літве. Да прыкладу, чалавек з заробкам 500 еўраў «на рукі» ў выпадку кароткачасовай хваробы атрымае ўсяго на 40 еўраў, або 8%, менш. У Латвіі ў тым самым выпадку – на 43 еўры менш (8,6%), а ў Эстоніі – на 65 еўраў (13%), паведамляе «Салідарнасць».

Крыху іншая сітуацыя ў тых, каму даводзіцца даглядаць за хворымі дзецьмі. Тут у лідарках Латвія – з 500 еўрамі заробку супрацоўнік за два тыдні страціць усяго 25 еўраў (5%) ад заробку. У Літве прыбытак у гэтым выпадку ўпадзе на 38 еўраў (7,6%), у Эстоніі – на 74 еўры (15%).

Эксперт Інстытута фінансаў Swedbank Эвія Кропа апавёў: у Балтыі сацыяльнае забеспячэнне бальнічных даволі добрае. Працаўнікі могуць спадзявацца на дапамогу, як калі яны захварэюць самі, так і пры хваробы дзяцей.

Пры гэтым у Эстоніі дапамогу ў хваробе не плацяць першыя тры дні захворвання, а ў Латвіі – першы дзень. У Літве ж дапамогу атрымліваюць з першага дня, але ўжываюцца розныя каэфіцыенты пры разліку канчатковай сумы дапамогі.

Акрамя таго, у Літве і Эстоніі працадаўцы часта прапануюць кампенсаваць кароткачасовы бальнічны ў нашмат большым памеры, чым абавязаныя паводле закону. Гэтую опцыю ўсё часцей прапаноўваюць пры прыёме на працу як бонус для таго, каб працаўнікі маглі пазбегнуць падзення прыбыткаў праз хваробу.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках