20 красавiка 2024, Субота, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя час і месца сустрэчы Пуціна з Кім Чэн Ынам

4
Названыя час і месца сустрэчы Пуціна з Кім Чэн Ынам
Кім Чэн Ын

Сустрэча двух дыктатараў запланаваная напярэдадні форуму «Адзін пояс – адзін шлях».

Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын можа сустрэцца з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным ужо на наступным тыдні, паведамляе ў панядзелак, 15 красавіка, інфармацыйнае агенцтва Yonhap са спасылкай на ўласныя інфармаваныя крыніцы (пераклад – zn.ua).

26–27 красавіка Пуцін будзе ва Уладзівастоку, адкуль скіруецца ў Пекін для традыцыйнай прысутнасці на форуме "Адзін пояс – адзін шлях". Мяркуецца, што ў гэты час ва Уладзівасток прыбудзе і Кім Чэн Ын, каб правесці з расейскім прэзідэнтам асабістую сустрэчу.

Паўночнакарэйскі лідар плануе заручыцца падтрымкай Крамля, каб больш паспяхова ціснуць на прэзідэнта ЗША Трампа пасля правальнага саміту ў Ханоі.

Раней з'явілася інфармацыя пра тое, што лідар КНДР Кім Чэн Ын мае намер наведаць Маскву на фоне няўдалых перамоваў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Ханоі, дзе бакі не змаглі прыйсці да агульнай згоды датычна дэнуклеарызацыі. Трамп і Кім не дамовіліся пра дэнуклеарызацыю Паўночнай Карэі, аднак Кім заявіў, што запэўніў Трампа, што хоча "пазбавіцца ад сваёй ядзернай праграмы". Саміт ЗША–КНДР закончылі датэрмінова, аднак, паводле звестак паўночнакарэйскіх СМІ, Дональд Трамп і Кім Чэн Ын паспелі дамовіцца пра новую сустрэчу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках