20 красавiка 2024, Субота, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікдзень 2019: Што можна і што не варта класці ў велікодны кошык

2
Вялікдзень 2019: Што можна і што не варта класці ў велікодны кошык

Вялікдзень – гэта адно з галоўных хрысціянскіх святаў.

Большасць жыхароў Беларусі з нецярпеннем чакае гэты светлы дзень. На Вялікдзень традыцыйна збіраюць кошык, у які кладуць разнастайную ежу, а потым нясуць у царкву, дзе святар асвячае прадукты.

Аднак не ўсю ежу можна несці ў царкву для асвячэння. Сайт informator.ua разабраўся, якія прадукты павінны ляжаць у велікодным кошыку, а якія туды лепш не класці.

Што можна асвячаць на Вялікдзень

– Велікодны куліч – гэта галоўнае, што павінна ляжаць у велікодным кошыку. Ён сімвалізуе цела Хрыста і паўнату жыцця. Пячы кулічы трэба ў Чысты чацвер, Вялікую пятніцу, а таксама ў перадвелікодную суботу раніцай.

– Фарбаваныя або распісаныя яйкі. Гэта таксама абавязковы кампанент велікоднага кошыка. Фарбаванкі – абавязковы атрыбут Вялікадня. Згодна з царкоўнай традыцыяй, яйкі сімвалізуюць Труну Госпада, у якой схаванае вечнае жыццё.

– Сыр, смятана або іншыя малочныя прадукты. Гэта таксама абавязковыя атрыбуты велікоднага кошыка.

– У кошык таксама можна пакласці соль. Гэта сімвал заможнасці і здароўя.

– Хрэн таксама можна пакласці ў кошык для асвячэння. Гэтая расліна сімвалізуе сілу духу.

– З мяса традыцыйна нясуць на асвячэнне сала, бужаніну, каўбасы і розную вэнджаніну.

Што не варта асвячаць на Вялікдзень

– Спіртное, у тым ліку Кагор. Паводле распаўсюджанай памылкі, многія нясуць на асвячэнне Кагор. Нягледзячы на тое, што гэта царкоўнае віно і ўжываецца, напрыклад, у Святой Еўхарыстыі, ніякага дачынення канкрэтна да Вялікадня яно не мае.

– Крывяную каўбасу. Святары строга забараняюць асвячаць менавіта гэты від мясных прадуктаў, як і любую іншую ежу, якая ўтрымлівае кроў жывёлаў.

– Каштоўнасці, дакументы, ключы. Класці ў велікодны кошык неядомыя рэчы не варта. Як вам ні хацелася б памножыць багацце, атрымаць павышэнне на працы ці здаць важны экзамен, такім рэчам не месца ў кошыку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках