19 красавiка 2024, Пятніца, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Кісляк: Рыса пройдзеная, берасцейцаў ужо не спыніць

17
Раман Кісляк: Рыса пройдзеная, берасцейцаў ужо не спыніць

Учорашняя масавая акцыя стала «халодным душам» для ўладаў.

Традыцыйнае кармленне галубоў на цэнтральнай плошчы скончылася 14 красавіка масавым мітынгам і шэсцем, у якім удзельнічалі больш за 500 чалавек.

Лідарам пратэсту ўчора стаў Алесь Абляк. Ён заклікаў не толькі спыніць завод, але і вярнуць крыжы ў Курапаты, паведамляе «Белсат».

Натоўп пратэстоўцаў акружыў Алеся Абляка, каб супрацьстаяць затрыманню.

Праціўнікі запуску акумулятарнага завода прайшлі па пешаходнай вуліцы Савецкая, скандуючы «Не заводу!».

Каб перашкодзіць пратэсту, улады на цэнтральнай плошчы горада арганізавалі агляд-конкурс сярод навучэнцаў кадэцкіх і ваенна-патрыятычных класаў Берасця, на ім прысутнічала некалькі сотняў чалавек.

– Улады пастанавілі закруціць гайкі, і перайшлі да сур'ёзных рэпрэсіяў, затрымаўшы самых актыўных удзельнікаў пратэсту, але рыса ўжо пройдзеная, людзей гэта не спыніць, яны будуць дамагацца закрыцця гэтага завода, – заявіў «Белсату» праваабаронца Раман Кісляк.

ЛІДАРАМ ПРАТЭСТУ СЁННЯ СТАЎ АЛЕСЬ АБЛЯК. ЁН ЗАКЛІКАЎ НЕ ТОЛЬКІ СПЫНІЦЬ ЗАВОД, АЛЕ І ВЯРНУЦЬ КРЫЖЫ Ў КУРАПАТЫ.
Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках