28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікам «навядзення парадку» ў Курапатах трэба пакаяцца

23
Удзельнікам «навядзення парадку» ў Курапатах трэба пакаяцца
СЕРГІЙ ЛЕПІН

Крыжы падчас так званага суботніка былі выдраныя, а на іх месцы пасадзілі дрэвы.

Прэсавы-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін пракаментаваў «Белсату» чарговыя «добраўпарадкаванні» Курапатаў, у выніку якіх дэмантавалі металічныя крыжы каля мемарыяла. Працы тут праводзілі 13 красавіка прадстаўнікі БРСМ, прафзвязу, ветэранскіх і іншых арганізацый.

«Я думаў, што ўжо ўсё, але не... Добраўпарадкаванне Курапатаў працягваецца. Сёння знішчылі яшчэ 60 крыжоў - гэтым разам металічных - якія былі ўсталяваныя ў 2017 годзе на грошы, сабраныя грамадскай дырэкцыяй Народнага мемарыялу «Курапаты» праз краўдфандынг», - кажа Сяргей Лепін.

Крыжы падчас так званага суботніка былі дэмантаваныя, а на іх месцы пасадзілі дрэвы, таксама з розных бакоў усталявалі брамкі.

«Я не ўпаўнаважаны рабіць нейкія абагульненні і вырашаць за ўсіх, але, тым не менш, калі сярод удзельнікаў гэтага навядзення парадкаў ёсць праваслаўныя, то ім, як мне здаецца, варта параіцца са сваімі духоўнікамі на прадмет трэба ці не трэба каяцца ў такой вось праяве ахайнасці», - заключае Сяргей Лепін.

Нагадаем, партыя «Народная Грамада», якая ўваходзіць у Беларускі Нацыянальны Кангрэс, заклікала да новага малебну «Вызвалі нас ад лукавага» 15 красавіка а 18.00 каля адміністрацыі Лукашэнкі (Менск, вуліца Карла Маркса, 38).

4 красавіка ўлады знішчылі крыжы па перыметры Курапатаў.

Актывісты паведамляюць, што было знесена і вывезена блізу 100 крыжоў.

1 сакавіка на прэс-канферэнцыі Лукашэнка выказаў незадаволенасць крыжамі вакол Курапатаў, якія бачныя з дарогі.

На заклік аднаго з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалая Статкевіча ў цэнтры Менску адбыўся малебен, у якім узялі ўдзел блізу 1000 чалавек.

Заклік падтрымаў сустаршыня БХД Павел Севярынец.

12 красавіка ўлады зноў знішчылі 50 крыжоў па перыметры Курапатаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках