28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: Жанатыя мужчыны жывуць даўжэй

36
Bild: Жанатыя мужчыны жывуць даўжэй

Таксама яны зарабляюць на 10-40% больш за халасцякоў.

«Тэма шлюбу для многіх мужчын такая ж балючая, як лячэнне кораня зуба без анестэзіі», - піша журналістка нямецкага таблоіда Bild (пераклад - inopressa.ru). Пры гэтым у шлюбу, пра што сведчаць розныя даследаванні, ёсць дастаткова пераваг.

«Навукоўцы давялі: ідэальная дата для вяселля – праз тры гады пасля першага спаткання. Дагэтуль, - адзначае Bild, - партнёры добра пазналі аднаго, яны ў курсе дзівацтваў і слабых бакоў і, вядома, добрых якасцяў адзін аднаго. Той, хто чакае запаветнага «так» тры і больш гадоў, скарачае рызыку разводу на 50% - гэта паказала даследаванне Універсітэта Эмары ў Атланце». Пры гэтым, прадаўжае журналістка, вяселле ў першыя 12-18 месяцаў пасля знаёмства павышае імавернасць далейшага разводу, бо ў гэты час мы ўсё яшчэ носім ружовыя акуляры і не заўважаем ў партнёры дэталяў, якія нас нервуюць.

«Даследаванне, праведзенае ў Чэхіі, устанавіла, што працягласць жыцця жанатых мужчыны павялічваецца на 9 гадоў, а жанчын - на 7 гадоў. Гэта можа быць звязанае з тым, што пра мужчын добра клапоцяцца іх другія палавінкі, яны надаюць больш увагі адзін аднаму. Да таго ж жанчыны клапоцяцца пра тое, каб іх мужы рэгулярна наведвалі лекара», - гаворыцца ў артыкуле.

«Як паказала даследаванне, праведзенае амерыканскім Інстытутам вывучэння сям'і, жанатыя мужчыны зарабляюць на 10-40% больш за халасцякоў. Іх радзей звальняюць і яны больш паспяховыя ў прафесіі», - паведамляе выданне.

«Сацыяльныя даследаванні, праведзеныя ў ЗША, таксама паказалі, што 43% усіх жанатых мужчын ці замужніх жанчын «вельмі шчаслівыя». Сярод адзінокіх такіх толькі 20%», - паведамляе Bild.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках