Як пенсіі беларусаў выглядаюць на фоне суседзяў
24- 14.04.2019, 16:49
- 40,169
Беларусы могуць толькі пазайздросціць пенсіям у Польшчы, Літве.
Tut.by паглядзеў, як адрозніваюцца выплаты пенсіянерам у нас і ў іншых краінах.
У Беларусі сярэдняя пенсія па ўзросту ў сакавіку, паводле афіцыйнай статыстыкі, склала 393,51 рубля.
Расейская сярэдняя пенсія ў лютым была 14 116 расейскіх рублёў, або 462 беларускія рублі.
У Эстоніі ў 2018 годзе сярэдняя пенсія па старасці складала 441 еўра на месяц (1059 беларускіх рублёў), што на 35 еўраў (84 рублі) больш, чым годам раней. У пачатку красавіка тут правялі індэксацыю, пасля якой пенсіі павінны падвысіцца ў сярэднім на 8,4%
У Літве з пачатку года таксама індэксавалі ўсе пенсіі, пасля чаго яны павялічыліся на 7,63%. У лютым сярэдняя пенсія па ўзросту склала 344 еўраў (826 рублёў). Сярэдняя пенсія па ўзросце ў латвійскіх пенсіянераў за 2018 год - 320 еўраў (769 рублёў).
Як раней паведамляў сайт Charter97.org, сенат Польшчы прыняў закон аб праграме «Пенсія плюс».