25 красавiка 2024, Чацвер, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэсурсныя маклеры

5
Рэсурсныя маклеры
Людміла Гразнова

Беларуская ўлада прымае дзіўныя кадравыя пастановы.

Час ад часу адміністрацыйная беларуская сістэма выяўляецца ў неардынарных кадравых пастановах вярхоўнай улады. Здавалася б, спракуджаных кіраўнікоў павінны беспаваротна пазбаўляць пасад і паўнамоцтваў, але іх даволі часта перасаджваюць з месца на месца, не паніжаючы статусу ў адміністрацыйнай герархіі. Як гэта надоечы адбылося з міністрам і віцэ-прэм'ерам, калі яны пасля пазбаўлення міністэрскіх партфеляў атрымалі высокія прызначэння на рэгіянальным узроўні.

Гэткія пастановы тлумачацца, мусібыць, не суб'ектыўнымі перавагамі прэзідэнта краіны або кароткай лавай прэтэндэнтаў на адпаведныя пасады, а асаблівай сістэмай узгаднення інтарэсаў на адміністрацыйным рынку, якой валодаюць нешматлікія асобы. Толькі на першы погляд здаецца, што чыноўнік - галіновы або рэгіянальны - функцыянуе толькі ў рамках закона і інструкцыі. У варунках савецкай і постсавецкай эканомікі, калі дзяржаўны сэктар дамінуе, і большасць рэсурсаў пераразмяркоўваецца нярынкавым чынам праз дзяржаўны бюджэт, чыноўнікі вымушаныя ўступаць у спецыфічныя нефармалізаваныя стасункі.

Гэта дасыненні адміністрацыйнага торгу з нагоды доступу да бюджэтных рэсурсаў і іх пераразмеркавання. Кіраўнік галіновай або рэгіянальнай структуры, якая фінансуецца з бюджэту, вымушаны тымі або іншымі спосабамі «выбіваць» рэсурсы пад сваю вотчыну. Ніякія ўніверсітэты або курсы павышэння кваліфікацыі не даюць ведаў пра такія практыкі. Паспяховы кіраўнік у такой адміністрацыйнай сістэме фактычна мае выконваць мноства маклерскіх функцый. Але адрозна ад вузкаспецыялізаванага маклера таварнай або фондавай біржы ў рынкавай эканоміцы, кіраўнік бюджэтнай карпарацыі ў нашых варунках змушаны быць майстэрскім маклерам шырокага профілю, здольным у кожнай угодзе знаходзіць асаблівую цану, якая задавольвае контрагента.

Немалая частка чынавенскіх пастаноў - гэта не проста адміністрацыйнае ўзгадненне пастаноў, а абмен паслугамі нейкім збалансаваным коштам. Наіўна было б меркаваць, што, напрыклад, фінансавыя рэсурсы, якія даюцца ніжэйшым узроўням, паўсюдна размяркоўваюцца задарма. Тут, як і ў рынкавай эканоміцы, існуе свая цана, толькі замест адсотка яна мае іншую назву. За кадравымі пастановамі, падатковымі прэферэнцыямі, ільготнымі рэжымамі фінансавання, правамі на зямлю і фонды, акрамя бачнай адміністрацыйнай абалонкі, хаваюцца спецыфічныя абменныя стасункі. За такімі пастановамі ў шмат якіх выпадках стаяць тыя кіраўнікі, якія здольныя ўмела таргавацца сваімі паўнамоцтвамі, абменьваючы іх на іншыя тыпы рэсурсаў, ведаючы ў кожнай гандлёвай угодзе, якую прызначыць цану. Такія кіраўнікі, якія арыентуюцца на асобнай палітычнай біржы, дзе адбываюцца кадравыя прызначэнні, у спецыфічнай банкавай сістэме, дзе даюцца фінансавыя рэсурсы, на асобнай фондавай біржы, дзе пераразмяркоўваюцца правы ўласнасці.

Веданне кан'юнктуры на кожным з гэтых рынкаў, уменне знаходзіць давераных контрагентаў і абменьвацца рэсурсамі на падставе асаблівых раўнаважкіх коштаў дазваляе ім заставацца на плаве пры ўсякіх кадравых землятрусах.

Людміла Гразнова, «Наша думка»

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках