20 красавiка 2024, Субота, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Судаленка: Чыноўнікі баяцца тых, хто ідзе да канца

13
Леанід Судаленка: Чыноўнікі баяцца тых, хто ідзе да канца
ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

«Дармаеды» плацяць кожны дзень шэраг ускосных падаткаў.

Юрыст прафзвязу РЭП Леанід Судаленка распавёў «Радыё Рацыя» пра тое, як гамяльчанка Марыя Тарасенка стала першай у Беларусі «дармаедкай», якая падала ў суд на чыноўнікаў. Пра тое, што яе ўключылі ў спіс «не занятых у эканоміцы», яна даведалася ў студзені гэтага года ад работнікаў ЖЭУ.

Жанчына мяркуе, што яна штодня купляе тавары, карыстаецца нейкімі паслугамі, і, адпаведна, плаціць шэраг ускосных падаткаў. Такім чынам, у эканоміцы яна ўсё ж занятая.

Не так даўно Марыя Тарасенка атрымала афіцыйны ліст з «дармаедскай» камісіі пры адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля, у якім паведамляецца, што яна выключаная са спісу людзей, «не занятых у эканоміцы».

Як распавёў Леанід Судаленка:

- Калі Марыю ўнеслі ў спіс «дармаедаў», яна падала ў суд на чыноўнікаў з камісіі, каб абавязаць прызнаць іх дзеянні неправамернымі, а яе выключыць з «чорнага» спісу. Суд тады наогул адмовіўся разглядаць пазоў, бо гэта знаходзіцца не ў яго кампетэнцыі. Маўляў, паколькі ў дэкрэце пра «дармаедаў» не прапісаная працэдура абскарджання, то і ў Марыі Тарасенкі няма права нешта абскардзіць.

Але тут трэба разумець, што Канстытуцыя дае права абскардзіць усе дзеянні службовых асоб дзяржаўных органаў. І калі беларускі дыктатар не прадугледзеў такога права ў дэкрэце, то ў такім выпадку трэба кіравацца Асноўным законам. Для суду ўказ прэзідэнта Беларусі - гэта Біблія, якая не абмяркоўваецца. А мы кажам, што дэкрэт - гэта ніякая не Біблія, ён супярэчыць нормам Канстытуцыі.

- Цяпер Марыя Тарасенка ўжо выключаная са спісу «дармаедаў»...

- Марыя звярнулася ў суд з пазовам аб кампенсацыі маральнай шкоды, і на гэты раз ён быў прыняты да разгляду. І ў той жа час яе выключылі са спісу «не занятых у эканоміцы». Такім чынам яны даюць зразумець жанчыне, каб яна спыніла сваё змаганне. Чыноўнікі баяцца тых, хто ідзе да канца.

Але мы будзем прадаўжаць барацьбу, бо сёння справа не толькі ў Марыі Тарасенцы. Улада казала, што цяпер у краіне налічваецца блізу 500 тысяч «дармаедаў». Затым прагучала лічба - 425 тысяч. Дзе гэтыя людзі? Мабыць, баяцца выстаўляць прэтэнзіі абсалютна ўсім людзям, якія з тых ці іншых прычын не працуюць. Баяцца абвастраць сітуацыю, бо калі б рахункі з новымі тарыфамі атрымалі паўмільёна чалавек, якія маюць і не маюць жыллё ва ўласнасці, то, мяркую, народ падаў бы свой гучны голас. Але і ў гэтай сітуацыі трэба патрабаваць поўнага сасавання дэкрэта.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках