24 красавiка 2024, Серада, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даходы Парашэнкі ў 2018 годзе павялічыліся амаль у 100 разоў

42
Даходы Парашэнкі ў 2018 годзе павялічыліся амаль у 100 разоў
ФОТА: PRESIDENT.GOV.UA

У 2017 годзе ў прэзідэнта Украіны было 16,3 млн грн даходу, у 2018-м - 1,56 млрд грн.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў 2018 годзе атрымаў блізу 1,527 млрд прыбыткаў, у 95 разоў больш, чым у 2017-м. Гэта вынікае з яго электроннай дэкларацыі, якая ў ноч на 1 красавіка была размешчаная ў Адзіным дзяржаўным рэестры дэкларацый, паведамляе gordonua.com.

336 тысяч грн даходу склаў заробак, амаль 21 млн грн - працэнты ў дэпазітах у «Міжнародным інвестыцыйным банку». 777 тысяч грн склаў даход ад адчужэння нерухомай маёмасці.

Акрамя таго, Парашэнка паказаў амаль 400 млн грн дывідэндаў ад ПАО «Закрыты недыверсіфіцыраваны карпаратыўны інвестыцыйны фонд Прайм Эсэтс Кэпітал», а таксама больш 1,105 млрд грн дывідэндаў ад Rothschild Trust Schweiz AG.

Блізу 29 мільёнаў грн пазначаны як вяртанне кошту і інвестыцыйны прыбытак ад набыцця аблігацый унутранай дзяржаўнай пазыкі.

Гатоўку прэзідэнт захоўвае ў далярах (блізу $1 млн), еўра (€11,4 тысяч), фунты (£8 тысяч) і грыўні (10,56 млн).

З прадметаў раскошы Парашэнка задэклараваў гадзіннікі і ювелірныя вырабы.

У сям'і Парашэнка ёсць два аўтамабілі - Mercedes Benz Vito 116 і Jaguar XF 4/2 Lv8.

Згодна з дэкларацыяй, у 2018 годзе Парашэнка выдаткаваў 328,6 млн грн. З іх 130 млн - на куплю каштоўных папер, 122,9 млн - на рэкламныя паслугі, 39,8 млн - выплата падаткаў, 481,2 тысяч - камунальныя паслугі.

У 2017 годзе Парашэнка задэклараваў 16,3 млн грн даходаў, у 2016-м - 12,3 млн грн.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках