23 красавiка 2024, aўторак, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што кажуць у роднай вёсцы жаўнера, які пайшоў з часткі ў Печах

20
Што кажуць у роднай вёсцы жаўнера, які пайшоў з часткі ў Печах
АЛЯКСАНДР НЕЎМЯРЖЫЦКІ
ФОТА З ТЭЛЕГРАМЫ-КАНАЛА NEXTA

Ніхто не ведае, дзе 18-гадовы хлопец.

Сёмы дзень шукаюць жаўнера тэрміновай службы Аляксандра Неўмяржыцкага, які служыць у вайсковай часці ў Печах пад Барысавам, піша tut.by. Хлопцу 18 гадоў. Са слоў ягоных аднавяскоўцаў, да набору працаваў бетоншчыкам і не гарэў жаданнем служыць у войску, але яго набралі. Нараканняў на службу ў яго не было. На 23 лютага і 8 сакавіка ён нават пабываў у звальненні на радзіме ў Лельчыцкім раёне. З таго часу родныя яго не бачылі.

- Ніхто не ведае, дзе Саша, - ні мы, ні бацькі, - кажуць былыя аднакласнікі жаўнера. - Сам па сабе ён спакойны, камунікатыўны, не гарачка. На яго гэта не падобна: проста ўзяць і ўцячы куды-небудзь. Ён не хацеў служыць, але давялося.

- Нармальна служыў, не скардзіўся, - дапаўняе суседка. - Бацькі да яго на прысягу ездзілі.

Бацькі Сашы працуюць у лясніцтве, у хлопца ёсць малодшая сястра, якая ходзіць у школу. Бацькі і бабуля пакуль адмаўляюцца гаварыць з журналістамі.

- Бацькі ходзяць на працу, як робаты, - нервы, - распавяла калега бацькоў. - Тэлефон у Сашы адключаны. Ужо апыталі і ягоных сяброў, і дзяўчыну, і маці, і бацьку. Ніхто не ведае, што здарылася.

У Мінабароны паведамілі, што Аляксандр Неўмяржыцкі станоўча характарызаваўся на службе, спагнанняў у яго не было. Прэс-сакратар установы Уладзімір Макараў сказаў, што яму невядома пра факты нестатутных узаемадачыненняў (дзедаўшчыны), якія маглі б стаць прычынай знікнення жаўнера. На тэрыторыі вайсковай часткі Неўмяржыцкага няма, адзначаюць у Мінабароны. І тлумачаць, што відэаназіранне ёсць у казармах, але не на ўсёй тэрыторыі часткі. Пры жаданні жаўнер мог самастойна выйсці.

Паводле факту самавольнага пакідання часці распачатая крымінальная справа (арт. 445 КК, пакаранне - арышт). У апошнія гады жаўнеры сыходзілі з часці ў адзінкавых выпадках, у 2018-м быў усяго адзін такі эпізод. Так што тое, што адбылося з Неўрмяржыцкім, вядома, НЗ.

Камандзір пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» Сяргей Коўган паведаміў, што іх пакуль не падключалі да пошукаў Аляксандра. Звярнуцца да іх па дапамогу могуць альбо праваахоўныя органы, альбо сваякі зніклага чалавека. Пакуль ні тыя, ні іншыя на «Анёл» не выходзілі. Вядома, што да пошуку Сашы падключыліся праваахоўныя органы, вядзецца следства.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках