Томас Тамілінас: Каліноўскі ўваходзіць у пантэон галоўных нацыянальных герояў Беларусі
2- 14.03.2019, 20:00
- 10,424
На помніку паўстанцам Каліноўскага ў Вільні з'явіцца надпіс па-беларуску.
Гэтую інфармацыю дэпутату літоўскага Сойма Томасу Тамілінасу пацвердзіў міністр культуры Літвы Міндаўгас Квіеткаўскас.
«З'явіцца месца для беларускай мовы, нароўні з польскім і літоўскім. Паколькі адзін з самых вядомых удзельнікаў паўстання - Каліноўскі - уваходзіць у пантэон галоўных нацыянальных герояў Беларусі, цалкам зразумела хваляванне беларусаў з гэтай нагоды. У Літве шмат робіцца, каб узмацніць беларускую самасвядомасць, папулярызаваць беларускую мову, а таксама распаўсюджваць ідэі дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі», - напісаў на Facebook Томас Тамілінас.
У каментары belsat.eu палітык таксама адзначыў, што з'яўленне беларускай мовы на мануменце не было праблемай для афіцыйнай Вільні.
«З літоўскага боку не было праблемы зрабіць надпіс па-беларуску. Пра праблему міністр культуры даведаўся ад мяне, таму што я маю пастаянныя кантакты з Беларуссю і многія мне пісалі і звярталіся прыватна.
Таму не ўключыць беларускую мову было не палітычнай пастановай, а тэхнічным. Калі ён даведаўся, што беларусаў гэта турбуе, ён адразу сказаў, што такі надпіс зробяць. Хоць беларускія ўлады афіцыйна ніяк не выказаліся і не зацікавіліся гэтым».