29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску знайшлі радыеактыўныя рэчывы

9
У Менску знайшлі радыеактыўныя рэчывы
ФОТА: MCHS.GOV.BY

Радыяцыйны фон каля смеццевага кантэйнера на вуліцы Сердзіча перавышаў норму ў чатыры разы.

Супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сітуацый 14 сакавіка дасталі з кантэйнернай пляцоўкі ў Менску на вуліцы Данілы Сердзіча радыеактыўныя рэчывы, паведамляе «Радыё Свабода».

Што адбылося?

Інжынер ЖЭУ патэлефанаваў ратавальнікам. Ён распавёў, што выявіў на кантэйнернай пляцоўцы на вуліцы Сердзіча падазроныя прадметы са знакам «Небяспечна. Радыёактыўныя рэчывы або іянізавальнае выпраменьванне». Са слоў МНС, гэта было пластыкавае вядро белага колеру са шклянымі і пластыкавымі ёмістасцямі ўнутры.

Радыяцыйны фон перавышаў норму ў 4 разы

Ратавальнікі агарадзілі месца здарэння. Папярэднія замеры паказвалі перавышэнне радыяцыйнага фону на адлегласці аднаго метра ад ёмістасці ў 4 разы. У двух метрах ад іх радыяцыйны фон не перавышаў норму.

Падчас абследавання пляцоўкі выявілі пяць ёмістасцяў з парашковым рэчывам:

Уран хлорысты - 2 банкі па 1 кг;

Уран азотнакіслы - 1 слоік (1 кг);

Уран сернакіслотны - 1 слоік (1 кг);

уран трохкіслы - 1 слоік (1 кг).

Пасля канфіскацыі слоікаў з рэчывам радыяцыйны фон на кантэйнернай пляцоўцы знаходзіўся ў межах нормы. Для высвятлення выяўленых рэчываў ёмістасці даставяць у Аб'яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны».

Рэчывы належалі памерлай жанчыне

Рэчывы належалі жанчыне 1939 году нараджэння, якая памерла ў 2016 годзе, піша ГУУС Менгарвыканкама. Жанчына раней працавала на хімічным факультэце аднаго з менскіх ВНУ. Напярэдадні ўнучка памерлай наважыла навесці парадак у кватэры бабулі і вынесла банкі з рэчывам на пляцоўку для смецця.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках