20 красавiка 2024, Субота, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску затрымлівалі актывіста Барыса Хамайду

1
У Віцебску затрымлівалі актывіста Барыса Хамайду
БАРЫС ХАМАЙДА

Ён нібыта «загрувашчвае вуліцу».

У чацвер 14 сакавіка а 12-й гадзіне каля «сіняга дома» ў Віцебску быў затрыманы вядомы актывіст Барыс Хамайда. У Чыгуначным РАУС на яго склалі адміністрацыйны пратакол за «загрувашчванне вуліцы» (арт. 21.14 КоАП). У міліцыі віцебскі апазіцыянер прабыў больш за гадзіну, паведамляе «Витебская весна».

Пазней Барыс Хамайда распавёў, што ў гэты дзень, як заўсёды, стаяў каля дома на вуліцы Леніна, 28 у Віцебску, дзе распаўсюджваў незалежныя выданні. Міліцыянты падышлі прыкладна праз 15 хвілін пасля таго, як ён пагутарыў з віцебскім журналістам - гаворка ішла пра 25-годдзе Канстытуцыі РБ.

«Яны падышлі і запатрабавалі, каб я пайшоў з гэтага месца. А калі адмовіўся, паведамілі, што парушаю заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і што яны мяне затрымліваюць», - распавёў Барыс Хамайда.

Але ў аддзяленні міліцыі Хамайда даведаўся, што яго абвінавачваюць у парушэнні правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў - паводле арт. 21.14 КоАП. Нібыта затрыманы «загрувашчвае сваёй маёмасцю вуліцы». Артыкул прадугледжвае пакаранне штрафам да 5 базавых велічынь. Барыс Хамайда пратакола не падпісаў.

«Распавёў, што на пытанне, чаму ж яго ўсё-такі затрымалі, супрацоўнік міліцыі, які складаў пратакол, сказаў з усмешкай: «Ну дык заўтра ж Дзень Канстытуцыі...».

Хамайда адзначыў, што дагэтуль амаль на працягу года міліцыянты не мелі да яго ніякіх прэтэнзій.

Апошні раз Барыса Хамайду затрымлівалі ў чэрвені 2018 года, перад адкрыццём «Славянскага базару ў Віцебску».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках