18 красавiка 2024, Чацвер, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейска-венесуэльскі банк ацанілі ў 0 рублёў

9
Расейска-венесуэльскі банк ацанілі ў 0 рублёў
ФОТА: АЛЕГ ХАРСЕЕЎ/»КОММЕРСАНТЪ»

ВТБ перадасць яго акцыі дзяржаве «на бязвыплатнай аснове».

Урад РФ прыняў пастанову забраць у ВТБ акцыі «Еврофинанс Моснарбанка», які патрапіў пад санкцыі ЗША за абслугоўванне плацяжоў для рэжыму Нікаласа Мадура ў Венесуэле, піша finanz.ru.

Доля ВТБ у банку - 25% плюс адна акцыя, - якой той валодае праз замежныя структуры VTB Bank і ITC Consultants, хутчэй за ўсё, будзе перададзена ва ўласнасць Расмаёмасці бязвыплатна, заявіў у чацвер кіраўнік ВТБ Андрэй Косцін.

«Яно прынятае, гэта рашэнне першым віцэ-прэм'ерам РФ Антонам Сілуанавым, адобранае гэтае рашэнне», - цытуе Косціна ТАСС. Угода адбудзецца ў найбліжэйшыя дні пасля адабрэння з боку ФАС і ЦБ.

Косцін дадаў, што ВТБ спрабаваў прадаць долю ў банку на камерцыйнай аснове - была дамоўленасць з урадам, што яно «выкупіць гэтыя долі, і банк будзе дзяржаўным», але гэта рашэнне «не было рэалізаванае».

Напярэдадні, нагадаем, «Еврофинанс Моснарбанк» быў адключаны ад міжнародных плацежных сістэм. Visa і Mastercard прыпынілі сяброўства банка, што пацягнула блакаванне карт за мяжой і ў Расеі.

Абслугоўваць карты стала немагчыма нават у банкаматах самога банка, нягледзячы на тое, што такі механізм з 2015 года павінна была забяспечваць створаная ЦБ Нацыянальная сістэма плацежных карт.

Паводле звестак Мінфіна ЗША, «Еврофинанс» стаў галоўным банкам, праз які фінансавалася эмісія няўдалай венесуэльскай крыптавалюты - «эль петро»: яе пакупнікам прапаноўвалася пералічыць грошы на рахункі ўраду Венесуэлы менавіта ў расейскім банку.

Паводле звестак Bloomberg, як мінімум з кастрычніка банк таксама выкарыстоўваўся урадам Мадура для пералічэня наяўных плацяжоў сваім пастаўшчыкам. Як паведамлялі крыніцы агенцтва, чыноўнікі ў Каракасе заклікалі мясцовыя банкі і кампаніі праводзіць міжнародныя трансакцыі праз «Еврофинанс».

Венесуэльскі ЦБ рэкамендаваў мясцовым банкам адкрыць рахункі ў «Еврофинансе», каб удзельнічаць у валютных аўкцыёнах, на якіх балівары абменьваліся на даляры, еўра і юані.

Акрамя таго, у банку рэкамендавалі ўстаць на абслугоўванне падрадчыкаў дзяржаўнага нафтавага гіганта Petroleos de Venezuela SA, паколькі «Еврофинанс» працягваў праводзіць плацяжы кампаніі за мяжой.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках