28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч стаў на ногі пасля аперацыі

8
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч стаў на ногі пасля аперацыі
ТАДЭВУШ КАНДРУСЕВІЧ
ФОТА: CATHOLIC.BY

Кіраўнік Каталіцкай царквы ў Беларусі падзякаваў за малітвы і салідарнасць.

Раніцай 13 сакавіка кіраўніку Каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвушу Кандрусевічу была зробленая аперацыя, якая прайшла без ускладненняў, піша catholic.by.

Да вечара іерарх вярнуўся да свядомасці пасля наркозу, але пры гэтым адчуваў моцны боль. На наступны дзень пасля аперацыі ён паведаміў наступнае:

«Сёння на рэкамендацыю лекараў стаў на ногі і пахадзіў па палаце.

Ранa яшчэ баліць, але самае галоўнае, што ўжо на другі дзень пасля аперацыі я магу хадзіць. Дзякуй за малітвы і салідарную падтрымку!».

Пакуль невядома, колькі будзе доўжыцца перыяд рэабілітацыі, але ўжо цяпер можна спадзявацца, што аперацыя агулам прайшла паспяхова і што здароўе 73-гадовага арцыбіскупа Кандрусевіча будзе ісці на папраўку.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках