19 красавiка 2024, Пятніца, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Славацкаму мультымільянеру выставілі абвінавачванне ў забойстве журналіста

1
Славацкаму мультымільянеру выставілі абвінавачванне ў забойстве журналіста
МАРЫЯН КОЧНЕР
ФОТА: TASR/DUŠAN HEIN

Марыян Кочнер - адзін з фігурантаў матэрыялаў Яна Куцяка.

Самому багатаму бізнэсоўцу Славаччыны Марыяну Кочнеру выстаўленае абвінавачанне ў забойстве журналіста-даследчыка Яна Куцяка і ягонай нявесты Марціны Кушніравай.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Aktuality.sk.

Марыян Кочнер - адзін з фігурантаў матэрыялаў Куцяка, супраць якога журналіст падаваў крымінальную скаргу праз меркаваныя пагрозы. Паліцыя тады закрыла справу, нават не дапытаўшы Кочнера. Мультымільянера ўважаюць набліжанай асобай да партыі ўлады SMER.

Следчыя выставілі абвінавачванне Кочнеру больш чым праз год пасля рэзананснага забойства. Спецыяльная пракуратура сёння анансавала прэс-канферэнцыю, на якой абяцае раскрыць дэталі. Цяпер вядома, што следчыя мяркуюць, што менавіта Кочнер аддаў загад забіць Куцяка за ягоную журналісцкую дзейнасць.

Раней трое падазраваных у забойстве заяўлялі, што іх наняла калега Кочнера.

Забойства выклікала вялікія пратэсты ў Славаччыне, пасля чаго прэм'ер-міністр Роберт Фіцо, міністр унутраных спраў Роберт Каліняк і кіраўнік паліцыі Цібор Гаспар былі вымушаныя падаць у адстаўку. На іх усклалі адказнасць за тое, што яны не расследавалі дзейнасць Кочнера, хоць яго падазравалі ў некалькіх злачынствах, дарэчы, у эканамічных.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках