25 красавiка 2024, Чацвер, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікаў МНС выслалі на пошукі «дармаедаў»

63
Супрацоўнікаў МНС выслалі на пошукі «дармаедаў»

Яны ходзяць па дамах і просяць запоўніць спецыяльную анкету.

У Баранавічах на пошук «дармаедаў» кінутая адна з самых важных службаў - у надзвычайных сітуацыях. Пажарныя ў форме завучанымі словамі аб дапамозе, выцягваюць інфармацыю аб тых, хто з'яўляецца ўладальнікам жылля, і просяць запоўніць анкету, паведамляе «Радыё Рацыя».

І вось тады да людзей даходзіць праўдзівая мэта візіту, распавядае жыхар Баранавічаў Міхаіл Сакута:

- Кажа: «У вас, я бачу, дзеці пражываюць непаўналетнія. Мы б хацелі паглядзець, у якіх умовах яны жывуць. Мы глядзім, можа ёсць інваліды, можа, хтосьці мае патрэбу ў дапамозе, абследуем жыллё. І апошняе пытанне: а хто ўладальнік жылля?» То бок, гэта яны прыйшлі з такой мэтай?!

Са слоў сябра праваабарончага цэнтра «Вясна» Аляксандра Вайцешыка, супрацоўнікі міністэрства надзвычайных сітуацый, як і настаўнікі, і сацыяльныя работнікі, займаюцца не сваімі справамі:

- Магу зрабіць выснову, што ў Баранавічах зменшылася колькасць пажараў і надзвычайных сітуацый. Таму, адпаведна, супрацоўнікаў гэтых органаў трэба скарачаць.

Са слоў праваабаронцы, такія хаджэнні пажарных па кватэрах можна разглядаць як прагул непасрэднай працы. А абяцаная дапамога і парады паставіць апавяшчальнік - гэта здзек з чалавека, за чые грошы існуе служба надзвычайных сітуацый.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках