29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туркменістан падаў на Беларусь у Стакгольмскі арбітраж

82
Туркменістан падаў на Беларусь у Стакгольмскі арбітраж

Гаворка ідзе пра невыкананне абавязацельстваў у будаўніцтве Гарлыкскага калійнага горна-руднага комплексу.

Дзяржаўны канцэрн «Туркменхімія» прадставіў у Арбітражны інстытут пры Гандлёвай палаце горада Стакгольма (Швэцыя) факты невыканання ААТ «Белгархімпрам» сваіх кантрактных абавязацельстваў у будаўніцтве Гарлыкскага калійнага горна-руднага комплексу, абгрунтаваў іх віну і запатрабаваў кампенсацыі шкоды. Аб гэтым 7 сакавіка паведаміла напаўафіцыйнае выданне Туркменістана «Gündogar news», піша «Радыё Свабода».

Паводле інфармацыі выдання, для разгляду ў арбітражы таксама вынесенае пытанне аб тэхніцы ААТ «Белгархімпрам», якая знаходзіцца на тэрыторыі Туркменістана, у мэтах мінімізацыі шкоды, прычыненай эканоміцы Туркменістана.

«Комплекс дагэтуль не адпавядае ўмовам кантракту, заяўленая падрадчыкам магутнасць вытворчасці прадукцыі ў першы год 350 тысяч тон не дасягнутая нават на 5% і туркменскі бок нясе значныя страты», гаворыцца ў паведамленні.

Пытанні дзейнасці Дзяржаўнага канцэрна «Туркменхімія» былі абмеркаваныя 7 сакавіка на пасяджэнні ўрада краіны, але зварот туркменскага боку ў міжнародны арбітраж у афіцыйных публікацыях не згадваўся.

Туркменістан заявіў пра намер звярнуцца ў міжнародны арбітраж у пытаннях, звязаных з працай Гарлыкскага ГАК, у пачатку лістапада 2018 года.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках