29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Волкер: РФ чатыры гады штодня парушае менскія дамоўленасці

4
Волкер: РФ чатыры гады штодня парушае менскія дамоўленасці
ФОТА: РІА НОВОСТИ

Курт Волкер заявіў, што надышоў час для міру ва Украіне.

Чатыры гады таму РФ падпісала комплекс захадаў для выканання менскіх пагадненняў.

Расея на працягу чатырох гадоў парушае менскія пагадненні.

Пра гэта заявіў адмысловы прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША ў пытаннях Украіны Курт Волкер, інфармуе rbc.ua са спасылкай на ягонае паведамленне, апублікаванае ў Twitter.

Спецыяльны прадстаўнік ЗША нагадаў, што чатыры гады таму РФ падпісала комплекс захадаў для выканання менскіх пагадненняў, які змяшчаў пункт аб спыненні агню 14 лютага, аднак прыкладна праз тыдзень Расея і падначаленыя ёй сілы захапілі Дэбальцава.

"На працягу чатырох гадоў Расея штодня парушае менскія пагадненні. Надышоў час для міру ва Украіне", - напісаў Волкер.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках