Cяргей Шнураў напісаў верш пра «выдатнага фантаста» Суркова
4- 12.02.2019, 18:15
- 23,830
Cаліст «Ленінграда» высмеяў перспектывы пуцінізму.
Лідар гурта «Ленінград» Сяргей Шнураў напісаў верш, прысвечаны памочніку прэзідэнта Уладзіславу Суркову. Новы твор ён апублікаваў на сваёй Instagram-старонцы ў панядзелак, 11 лютага, піша lenta.ru.
У ім музыка назваў Суркова выбітным фантастам, які дасць фору многім пісьменнікам. Ён адзначыў, што ў палітыка дурная слава, але пры гэтым ён глядзіць у будучыню і бачыць перспектывы пуцінізму.
Не читали вы Суркова Владислава?
Как писатель многим фору даст,
И хотя за ним дурная слава,
Выдающийся, по-моему, фантаст.
В будущее зрит, как ты в тарелку,
Видя перспективы путинизму.
У другой частцы верша выканаўца звярнуўся да чытачоў і адзначыў, што яны ўсё ўспрымаюць праз прызму абывацеля, праз непрыбраныя гурбы снегу не бачаць важных рэчаў і ставяць сваё эга вышэй інтарэсаў дзяржавы.
Ну, а ты, товарищ, мыслишь мелко,
Через обывательскую призму.
Стиль большой не видишь, дурачина,
За неубранным сугробом снега.
Ищешь все в чиновниках причины,
Выше государства ставя эго.
Прочитай, бюджетник, и пойми ты:
Мы же смыслы производим паче,
А вокруг враги и их наймиты
Нам мешают выполнять задачи.