23 красавiка 2024, aўторак, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - новаму намесніку кіраўніка спраў: Сказана лыжы зрабіць - рабіце

38
Лукашэнка - новаму намесніку кіраўніка спраў: Сказана лыжы зрабіць - рабіце
Фота: БелТА

Як дыктатар павучаў Андрэя Свірыдава.

Звяртаючыся да новага намесніка кіраўніка спраў Андрэя Свірыдава, Лукашэнка заявіў, што Кіраўніцтва спраў - шматпрофільная структура, прадпрыемствы і арганізацыі якой займаюцца самымі рознымі кірункамі дзейнасці, паведамляе прэс-служба.

«Вам патрэбная разам з кіраўніком спраў велізарная праца, - адзначыў ён. - Жалезная павінна быць дысцыпліна і вынік. Сказана лыжы зрабіць - рабіце, у вас ёсць прадпрыемства. Сказана зямлю капаць - трэба капаць і хлеб вырошчваць. Я разумею, што вы займаецеся ўсім - ад малака, кароў да турыстычных пытанняў».

«У свой час сабралі з усёй краіны праблемныя прадпрыемствы, і з імі трэба працаваць, - сказаў Лукашэнка. - Галоўнае, каб была дысцыпліна, адказнасць».

«Закручвайце гайкі як след і дзейнічайце», - сказаў дыктатар.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках