29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: У сераду будзе да +3°С

4
Сіноптыкі: У сераду будзе да +3°С
Фота: bymedia

Прагноз надвор'я на найбліжэйшыя тры дні.

13 лютага надвор'е Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў вільготнай паветранай масе, удзень у заходняй палове краіны адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу, піша pogoda.by.

Чакаецца воблачна з прасвятленнямі. Уначы месцамі невялікі снег. Удзень пераважна ў заходняй палове краіны часам ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі слабы галалёд, на асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, удзень з пераходам на паўднёвы, парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -1..-7°С, максімальная - у сярэдзіне дня -3..+3°С. Атмасферны ціск уначы будзе расці, удзень істотна не зменіцца.

14 лютага надвор'е ў асноўным абумовяць няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з акваторыі Балтыйскага мора. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах згусціцца туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -6..+1°С, на ўсходзе пры прасвятленнях -7..-10°С, максімальная ўдзень -2..+5°С.

15 лютага рэспубліка апынецца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Ападкаў не чакаецца. Месцамі туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы 0..- 7°С, пры прасвятленнях да -10°С, максімальная ўдзень -1..+5°С; на паўднёвым захадзе краіны ўначы +1..+2°С, удзень +6..+7°С.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках