19 красавiка 2024, Пятніца, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як збяднела казна праз падзенне акцый прыбытковых прадпрыемстваў

Як збяднела казна праз падзенне акцый прыбытковых прадпрыемстваў
ФОТА: KP.BY

Беларускі дзяржсектар на 12,77% скараціў адлічэнні ў бюджэт дывідэндаў.

Паводле звестак Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі, летась у выглядзе дывідэндаў у бюджэт паступілі 1 534,3 млн руб. Годам раней сума складала 1 759 млн рублёў, піша «Завтра твоей страны».

Аб'ёмы пералічаных дывідэндаў скараціліся ў Менскай, Берасцейскай і Магілёўскай абласцях.

У Менскай вобласці казна летась страціла на дывідэндах 15,7% - сума паступленняў скарацілася з 744,1 млн да 185 млн рублёў. Як следства, удзельная вага гэтай крыніцы ў агульным аб'ёме паступленняў у бюджэт паменшылася з 21,3% да 5,5%.

Найбуйнейшым аплатнікам дывідэндаў у рэгіёне і ў краіне з'яўляецца «Беларуськалій», 100% акцый якога належаць беларускай дзяржаве. Летась салігорскае аб'яднанне прыкметна скараціла выплаты на акцыю. Раней паведамлялася, што за тры кварталы 2018 года «Беларуськалій» пералічыў у бюджэт дывідэндаў на 113,4 млн руб. Для параўнання: за ўвесь 2017 год «Беларуськалій» забяспечыў выплаты ў суме 696, 9 млн рублёў.

Найлепшая дынаміка з усіх рэгіёнаў у дзяржсектары Гарадзенскай вобласці. За 2018 год прырост дывідэндаў у рэгіёне склаў 2,8%. Летась вобласць абагнала ў іх аб'ёме Меншчыну і Берасцейшчыну.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках