28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Філіпіны могуць змяніць назву краіны

2
Bloomberg: Філіпіны могуць змяніць назву краіны
РАДРЫГА ДУТЭРТЭ

Прэзідэнт уважае сучасную назву за «каланіяльнае мінулае».

Прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ выступае за змяненне назвы краіны на Магарліка, каб пазбавіцца каланіяльнага мінулага, паведамляе «Новое время» cа спасылкай на Bloomberg.

Філіпіны цягам больш чым 300 гадоў знаходзіліся пад уладай Гішпаніі - з 16 да канца 19 стагоддзя - і, як мяркуецца, сваю назву атрымалі ў гонар гішпанскага караля Філіпа II.

Прэзідэнт Філіпін у 1960 - 1980-х гадах Фердынанд Маркас адным з першых прапанаваў перайменаваць краіну ў Магарліка.

Слова Магарліка і ягоныя аналагі адразу з некалькіх інда-малайскіх моваў перакладаецца як свабода. Так таксама называюць адзін са слаёў дваранства.

У сваю чаргу кіраўнік сената Філіпін Ціта Сота заявіў, што змяненне назвы краіны будзе прадугледжваць перапісванне Канстытуцыі і агулам пацягне за сабой вельмі шмат змен.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках