19 красавiка 2024, Пятніца, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пагражае Польшчы супольнай расейска-беларускай вайсковай групоўкай

51
Лукашэнка пагражае Польшчы супольнай расейска-беларускай вайсковай групоўкай

Дыктатар агучыў пажаданні новаму амбасадару ў Варшаве.

Сёння Лукашэнка прызначыў новага амбасадара Беларусі ў Польшчы Уладзіміра Чушава, паведамляе «Інтэрфакс».

Дыктатар заявіў, што «наступныя гады для беларуска-польскіх стасункаў будуць накіраванымі на вялікую перспектыву».

Дыктатар арыентаваў новага амбасадара на тое, каб ён даводзіў нацыянальныя інтарэсы да польскага боку. «Гэта не чужы нам народ», - cказаў Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што паміж беларусамі і палякамі ёсць паразуменне. «Ніякіх пагроз ад нас яны няхай не чакаюць. Але гэта не значыць, што калі яны будуць бразгаць зброяй, то мы будзем спакойна на гэта глядзець. У тым ліку, улічваючы нашу супольную беларуска-расейскую групоўку на гэтым кірунку», - заявіў ён.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках