СМІ: Тэрэза Мэй плануе падаць у адстаўку гэтым летам
- 12.02.2019, 11:08
- 6,457
Прэм'ерка Брытаніі збіраецца паўплываць на выбар пераемніка на штогадовым сходзе сваёй партыі.
Брытанскае выданне The Sun апублікавала матэрыял, паводле якога цяперашняя прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй плануе падаць у адстаўку, каб паўплываць на выбар пераемніка на штогадовым сходзе партыі.
У студзені брытанскія заканадаўцы адхілілі прапанову Мэй аб «Брэксіце», што ўстанаўлівала правілы выхаду Злучанага Каралеўства з Еўразвязу. Яны прагаласавалі за тое, каб Мэй дамагалася унясення змен у дамову. Вялікабрытанія павінна пакінуць ЕЗ 29 сакавіка.