28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальны стадыён у Менску пабудуюць паводле кітайскіх стандартаў, без адаптацыі да норм Беларусі

15
Нацыянальны стадыён у Менску пабудуюць паводле кітайскіх стандартаў, без адаптацыі да норм Беларусі
Фота: pressball.by

Праектам першапачаткова займаўся Юрый Чыж.

Новы футбольны стадыён, які хочуць пабудаваць у Менску побач са стадыёнам "Трактар", будзе змяшчаць 33 тысячы гледачоў (прыкладна на 10 тысяч больш, чым на абноўленым "Дынама"), паведамляе Оffice life.

Пра гэта гаворыцца ў праекце закона аб ратыфікацыі пагаднення з кітайскай стараной аб узвядзенні гэтага аб'екта. "Парламент", як чакаецца, ратыфікуе дакумент вясной.

Стадыён будзе з навесам, VIP-памяшканнем, прэс-цэнтрам, камерцыйным памяшканнем, падземнай стаянкай і г.д. Агульная плошча забудовы - блізу 48 тысяч кв метраў (надземная - 42 тысячы, падземная - 6 тысяч "квадратаў").

Праектаванне і будаўніцтва праекту будзе ажыццяўляцца паводле кітайскіх стандартаў, нормаў і тэхнічных умоў з захаваннем тэхнічных патрабаванняў (крытэрыяў) і рэкамендацый Міжнароднай футбольнай федэрацыі (ФІФА), УЕФА без іх адаптацыі да дзейных норм і стандартаў Рэспублікі Беларусь.

Раней новы стадыён у гэтым раёне планавалася пабудаваць да 2018 года. З тым праектам быў звязаны Юрый Чыж. Але затым быў падпісаны ўказ аб тым, што футбольную арэну пабудуюць з удзелам кітайскага капіталу.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках