19 красавiка 2024, Пятніца, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Менску сабраліся барадачы з дзесяці краін свету

18
Фотафакт: У Менску сабраліся барадачы з дзесяці краін свету
ФОТА: ONLINER.BY

Каб трапіць у клуб Bearded Villains, трэба адгадаваць бараду даўжынёй мінімум 4 сантыметры.

У гэтыя выходныя Менск стаў на парадак больш брутальны. У сталіцу нашай слаўнай радзімы прыляцелі, прыехалі і, магчыма, нават прыплылі барадачы з дзесяці краін свету - ад Расеі да ЗША, піша onliner.by.

ФОТА: ONLINER.BY

Усяго блізу 50 чалавек - зграбныя, мужныя і пры гэтым вельмі эмацыйныя. Мэта візіту - не затлуміць мянчанкам галовы (хоць і гэта не выключана), а дабрачыннасць: сусветная супольнасць барадачоў пад назвай Bearded Villains ужо даўно робіць добрыя справы. У Менску рух існуе паўтара года, масавы інтэрнацыянальны сход праходзіць ужо другім разам.

ФОТА: ONLINER.BY

Гэтыя хлопцы толькі называюцца «Барадатыя злыдні», напраўду яны збіраюцца разам, каб сабраць грошы на дабрачыннасць і затым дапамагчы людзям і жывёлам. Ну, і вельмі ўдалыя тусоўкі ў новых краінах, само сабой, ніхто не касаваў.

ФОТА: ONLINER.BY

- Акрамя барады і жадання дапамагаць іншым, нас нічога не аб'ядноўвае. У нас розныя прафесіі, розны ўзрост і погляды на нейкія падзеі. Але тым не менш, калі мы збіраемся разам, мы вельмі радыя адзін аднаго бачыць і выдатна бавім час. У гэты раз мы дапамагаем аднаму з менскіх прытулкаў для жывёл. Сабралі $400, хоць планавалі больш. Але нічога, значыць, на наступны год паставім сабе мэту - $1000, - тлумачыць мянчук Мікалай, які стаіць ля вытокаў беларускіх Bearded Villains.

ФОТА: ONLINER.BY

З аповядаў Мікалая, міжнародныя барадачы збіраюцца ў тым ці іншым горадзе свету (а прадстаўнікі супольнасці ёсць на кожным кантыненце, за выключэннем Антарктыды) практычна кожныя выходныя. І вось адна з незарэзерваваных дат дасталася Менску. Хлопцы-замежнікі, якія дагэтуль ні разу не былі ў Беларусі, засталіся ў захапленні ад нашай сталіцы і з задавальненнем крычалі ў тэлефонную слухаўку словы пра тое, што горад вельмі прыгожы і што яны абавязкова сюды вернуцца.

ФОТА: ONLINER.BY

Дарэчы, каб стаць «злыднем», трэба адгадаваць бараду даўжынёй мінімум 4 сантыметры.

- Людзі на вуліцах рэагавалі на нас па-рознаму. Некаторыя глядзелі коса, але большасць ўсміхаліся, прасілі дазволу сфатаграфавацца з намі і ўспрымалі ўсё вельмі пазітыўна.

Усёй камандай мы яшчэ зазірнулі ў барбэршоп нашых сяброў, якія ў тым ліку дапамагалі арганізоўваць сустрэчу. Дарэчы, чалавек дзесяць пастрыглася і прывялі бараду ў парадак у Менску, - удакладніў Мікалай.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках