29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Луганска распавялі праўду пра жыццё ў акупацыі

15
Жыхары Луганска распавялі праўду пра жыццё ў акупацыі
ФОТА: EPA/UPG

Моладзь з «ЛНР» з'язджае ва Украіну.

Жыхары Луганска скардзяцца на нізкі ўзровень жыцця на пятым годзе акупацыі. Пра гэта сёння liga.net распавялі некалькі суразмоўцаў на правах ананімнасці.

"Усё вельмі сумна. Людзі з'язджаюць, нават тыя, хто са знаёмых раней вярнуўся дадому. Больш з'язджае моладзь. Як думаеце куды? Не паверыце - часцей ва Украіну", - адзначыла мясцовая жыхарка Марына.

Іншы суразмоўца падкрэсліў, што многія расчараваныя верхаводам тэрарыстаў Леанідам Пасечнікам.

"Думалі, што хоць нешта зменіцца. А стала толькі горш. Працы няма, кошты растуць, дарог няма, усё раскрадаюць, што яшчэ можна ўкрасці. Нікому нічога не трэба", - патлумачыў ён.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках